Сябры! У нас цудоўныя навіны!!!

Сёння ў Мінск вяртаецца наша каманда з Авіньёна! 
І вяртаецца не з пустымі рукамі!!!

Віншуем каманду РТБД і Demain le Printemps з узнагародай на Міжнародным тэатральным фестывалі ў Авіньёне! Спектаклі “ГРАНИЦЫ” і “ГЭТА ЎСЁ ЯНА” атрымалі прыз “Tournesol” у намінацыі “ПА-ЗА МЕЖАМІ”.

Сярод 1500 спектакляў-удзельнікаў Праграмы OFF сёлетнега Фестывалю глядацкае журы Асацыяцыі “Tournesol”, вылучыла 150 спектакляў. 
І лепшыя шэсць з іх на значныя сацыяльныя тэмы атрымалі ўзнагароды ў 5 намінацыях.

УРА! МЫ ЛЕПШЫЯ!!!