«Границы.нет» — калектыўная творчасць франкафонных акцёраў МГА «Тэатра» і трупы РТБД!

Запрашаем усіх у бязМЕЖную прастору, дзе ў выкананні акцёраў вы пачуеце гісторыі з жыцця пра тое, як, жадаючы таго ці не, людзі пераходзілі межы… геаграфічныя, сацыяльныя, фізічныя, эмацыянальныя, палітычныя, рэлігіёзныя… Межы, бар’еры, бардзюры і падзелы… На працягу спектакля мы прапануем вам задацца пытаннем пра вашыя межы. Ці існуюць яны? Якія? Аддаляюць яны ці набліжаюць вас да жаданай мэты? Ці захочаце вы ад іх пазбавіцца? Цікава даведацца, якім будзе ваш намер у пачатку і напрыканцы спектакля… Гэта першы і адзіны паказ унікальнага спектакля ў Беларусі! Адразу пасля, трупа адправіцца ў падарожжа на фестываль у Авіньён. Пасля антракту, у другой частцы праекта «Границы.нет» стажоры МГА «Тэатра» падораць паўгадзінны развітальны бенефіс для гледачоў краіны, у якую закахаліся цягам 9 месяцаў, праведзеных у Беларусі!

Спяшайцеся набыць квіткі! Скарыстайцеся магчымасцю першымі ўбачыць лепшыя еўрапейскія спектаклі і мініяцюры на беларускай сцэне!