Напрыканцы мінулага тыдня ў польскім горадзе Лодзь прайшлі гастролі нашага тэатра.

У рамках Фестывалю Лодзь Чатырох культур 15 і 16 верасня ў Новым тэатры імя Казімера Дэймка мы паказалі спектакль “Чарнобыльская малітва” па аднайменный аповесці Святланы Алексіевіч.

Абодва паказы прайшлі з вялікім поспехам  і атрымалі шмат пазітыўных водгукаў ад польскіх гледачоў.

Паміж РТБД і Новым тэатрам была падпісана дамова аб далейшым супрацощніцтве, а гэта значыць, што беларускі глядач у хуткім часе будзе мець магчымасць пабачыць спектаклі нашых польскіх калег, а мы падзелімся сваёй творчасць з гледачамі Лодзі