Сёння ў старажытным Полацку ў праграме Дня беларускага пісьменства прайшоў паказ спектакля “Беларусь. Дыдактыка”.

У 2017 годзе гэта свята прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а месцам правядзення стаў Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.