Сябры!

«Сезон без межаў» РТБД – гэта бязмежжа прыемных адкрыццяў для вашых і нашых сапраўдных эмоцый.
У гэты раз мы разбураем моўныя межы і прапануем вам прагляд спектакляў з субтытрамі на замежных мовах – англійскай, французскай, польскай і інш.
4-га і 28-га лістапада «Кар’ера доктара Рауса» распавядзе вам гісторыю летуценнага, шчырага Францыска Скарыны ў суправажэнні субтытраў на англійскай мове. А спектакль-прызёр прэстыжнага Авіньёнскага фестывалю «Гэта ўсё яна» дапаможа зірнуць на спрадвечную праблему бацькоў і дзяцей 5 лістапада ў суправаджэнні субтытраў на англійскай мове, а 30 лістапада – з субтытрамі на французскай мове.
РТБД – бязмежжа вашых сапраўдных эмоцый!

Даведка і замова квіткоў па тэл. (029) 154 04 44