В «Сезоне без межаў» мы працягваем супрацоўніцтва з установамі адукацыі і Гарадскім цэнтрам здароўя ў рамках праектаў «Пад знакам здароўя» і «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць».

24 кастрычніка а 19:00 у рамках праекта «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць» у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з ўстановамі сацыякультурнай сферы і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа адбудзецца мерапрыемства «На кожнай сцяжынцы ІХ песня і голас … ». Праграмай мерапрыемства прадугледжана сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і сумесны прагляд спектакля «Адвечная песня».

А 28 кастрычніка для навучэнцаў гімназіі №5 і іх бацькоў адбудзецца першая сустрэча ў рамках праекта «Пад знакам здароўя» з праглядам спеткаля «Гісторыя двух сабак» (пачатак а 10:30).