1 чэрвеня 2017 года прэм’ерным спектаклем Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Беларусь.Дыдактыка» адкрыўся XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017” . Падчас адкрыцця на творчай вечарыне «З’яднаныя любоўю да зямлі сваёй» РТБД прэзентаваў зборнік драматычных твораў «Францыск Скарына і сучаснасць», які быў выдадзены ў сакавіку 2016 года Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Першая прэзентацыя зборніку «Францыск Скарына і сучаснасць» адбылася 10 сакавіка 2017 года ў горадзе Бялград (Сербія) падчас XVI Міжнароднага тэатральнага фестывалю «СЛАВІЯ-2017». Зборнік быў перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Сербіі.

Таксама адбыліся прэзентацыі зборніка:

  • падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай XIII Міжнароднаму фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, май 2017), зборнік пераданы Гомельскаму абласному драматычнаму тэатру,
  • на XI абластным фестывалі дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» для кіраўнікоў дзіцячых тэатральных калектываў РБ і Украіны,
  • на Днях культуры і славянскай пісьменнасці у горадзе Бельск (Польшча, 21-26 мая 2017г.), якія былі прымеркаваныя 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання. Зборнік пераданы аб’яднанню «Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах».

У год 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання РТБД плануе наступныя прэзентацыі зборніка:

  • у Дзень беларускай пісьменнасьці ў Полацку (верасень 2017),
  • падчас гастроляў РТБД у горадзе Лодзь (Польшча, верасень 2017),
  • на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Мацінкевіча ў Бабруйске (лістапад 2017).