Ну вось і завяршыўся наш #сезон25. І мы рады падзяліцца з вамі некаторымі нашымі вынікамі!

Мы радавалі вас прэм’ерамі, адкрывалі новыя гарызонты ў іншых краінах, шукалі новыя формы ўзаемадзеяння, чыталі вершы разам, разам пілі гарбату і, вядома, разам з вамі адчувалі #сапраўдныяэмоцыi

Дзякуй кожнаму з вас за тое, што вы падтрымліваеце нас сваімі апладысментамі, усмешкамі і слязамі, водгукамі і каментарамі!

Рады будзем ўбачыць вас зноў у верасні ў нашым тэатры. Новы сезон ужо традыцыйна адкрыецца спектаклем “Адвечная песня”.

А пакуль мы кажам вам “пакуль” і шчаслівыя сыходзім у адпачынак, каб набрацца сіл, энергіі і ідэй!