Запрашаем вас наведаць Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі –  “Канцэнтрацыя”(27.11 – 03.12).

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі – гэта магчымасць:

  • даведацца пра развіццё беларускай драматургіі ад XIX стагоддзя да сучаснасці, пачуць знакавыя прозвішчы і зразумець, у чым заключаецца феномен беларускай драматургіі;
  • паглядзець прэм’еру спектакля па п’есе «Тры дні ў пекле» Паўла Пражко ў пастаноўцы Цімафея Ткачова – выпускніка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў ( г. Санкт-Пецярбург, курс Анатоля Праўдзіна) і прыняць удзел у абмеркаванні спектакля разам з рэжысёрам;
  • на працягу тыдня ўбачыць шэсць пастановак па п’есах айчынных аўтараў. У тым ліку і спектакль «Гэта ўсё яна», які атрымаў спецыяльны прыз на прэстыжным Авіньёнскім фестывалі;
  • развітацца са спектаклем «Белы анёл з чорнымі крыламі»: у рамках тыдня адбудзецца яго апошні паказ;

паўдзельнічаць у творчых сустрэчах з драматургамі – Віктарам Марціновічам, Андрэем Івановым, Дзіянай Балыка, Дзмітрыем Багаслаўскім, Юліяй Чарняўскай. Сустрэчы адбудуцца пасля спектакляў Тыдня.

Больш інфармацыі тут.