Ужо які жнівень запар падобна знакамітаму «Усходняму экспрэсу», якi курсіруе паміж Парыжам і Стамбулам, паміж Парыжам і Мінскам курсіруе гэтакі «французскі тэатральны экспрэс»!

На працягу месяца ў Мінску маладыя акцёры з Францыі, Канады і Чэхіі — члены французскай тэатральнай асацыяцыі «Demain le Printemps» — сумесна з удзельнікамі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатра» будуць працаваць на базе Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii над майстэрствам акцёра, вакалам, класiчным танцам, акрабатыкай, сцэнічным рухам i дыкцыяй, і ў заключэнні экспрэс-стажыроўкі прадставяць на суд гледачоў выніковы канцэрт-капуснік, які складаецца з вакальных, танцавальных і драматычных нумароў.

Запрашаем усіх, хто ўжо знаёмы з нашым праектам, усіх, хто хацеў бы з намі пазнаёміцца, а таксама ўсіх аматараў французскай культуры i тых, хто вывучае французскую мову i цікавіцца ёю, наведаць тэатральны канцэрт «Французскі экспрэс» 29 жніўня а 19-ай гадзіне на галоўнай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Канцэрт падрыхтаваны ў рамках сумеснай франка-беларускай шматгадовай праграмы супрацоўніцтва РТБД і МГА «Тэатра» «Тэатральная арка».

 

Замова квiткоў:

dlpteatro@gmail.com

+375 29 578 17 02

+375 44 725 30 07

Падзея ў Facebook