ДАСТУПНАЯ СЕРАДА

Наш тэатр часткова абсталяваны для наведвання асобамі, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці. У рамках праграмы «Даступная серада» мы гатовыя аказаць вам дапамогу і садзейнічанне пры наведванні нашага тэатра. На сённяшні дзень мы гатовыя прымаць гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі толькі па серадах (таму і назва праграмы такая). Спадзяемся, што ў хуткім часе гэтая сітуацыя зменіцца ў бок павелічэння «даступных дзён».

Для гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прапануе:

1. Ад 5 да 9 месцаў у першым радзе па спецыяльнай цане са зніжкай.

2. Ліфт, размешчаны у службовай частцы тэатра. Да ліфтаў нашых гледачоў суправаджае адміністратар тэатра.

3. Спецыяльна абсталяваны санвузел на другім паверсе тэатра.

4. Свабодныя парковачныя месцы на стаянцы каля тэатра.

Супрацоўнікі тэатра аказваюць дадатковы сервіс для гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі:

— пры неабходнасці суправаджаюць гледачоў з абмежаванымі магчымасцям і аказваць дапамогу ў перамяшчэннях па тэатру;

— аказваюць дапамогу ў набыцці квіткоў, браніраванні іх для выкупу перад спектаклем (пры наяўнасці квіткоў);

Просім вас, па магчымасці, браніраваць квіткі не пазней, чым за тыдзень да спектакля. Пры браніраванні паведамляйце, калі ласка, што вы ўдзельнік праграмы “Даступная серада”. Звяртаем вашу ўвагу, што некаторыя спектаклі РТБД карыстаюцца павышаным попытам, таму квіткі на іх лепей замаўляць загадзя.

Тэлефон для браніравання: (029) 154-04-44.
 
Чакаем вас на нашых спектаклях!

 

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS