ДЫЯЛОГІ Ў ЗАКУЛІССІ

У лютым 2015 года РТБД распачаў праект «Дыялогі ў закуліссі», у рамках якога мы штомесяц праводзім абмеркаванні спектакляў з іх стваральнікамі, сустрэчы з артыстамі і іншыя цікавыя рэчы.

«Дыялогі ў закуліссі» – гэта магчымасць для гледачоў задаць пытанні, якія ўзніклі пасля прагляду спектакля, убачыць артыстаў па-за вобразаў, уступіць у дыялог з рэжысёрамі і драматургамі, «прыадчыніць кулісы» і зазірнуць у чароўны свет тэатра.
Камерны зала, рэпертуар, аснову якога складае сучасная беларуская драматургія, блізкасць сцэны да гледача, адкрыты для падобных эксперыментаў творчы склад тэатру – усё гэта выдатныя ўмовы для таго, каб пачаць жывы дыялог тэатра і гледача, стаць бліжэй, больш зразумелымі адзін аднаму.
Для тэатра гэта новы фармат існавання, але тое, як праходзяць гэтыя сустрэчы, актыўны ўдзел у іх і гледачоў, і стваральнікаў спектакляў дае нам шанец спадзявацца, што праект цікавы і важны не толькі для яго ідэйных натхняльнікаў.

Сумесны праект з Мінскім гарадскім камітэтам работнікаў адукацыі

18 лютага адбыўся Трэці этап прафсаюзнага праекта «Настаўнік — артыст: парадыгма поспеху». У рамках мерапрыемства члены Маладёжнага Савета Мінскага гарадскога камітэта галіновага прафсаюза наведалі спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» па п’есе Дзмітрыя Богославского.  Далей…

 12 красавіка 2016 года на базе Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі адбыўся чацвёрты этап прафсаюзнага праекта «Настаўнік — артыст: парадыгма поспеху». У рамках мерапрыемства члены Маладзёжнага Савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі наведалі спектакль «Адвечная песня» рэжысёра Сяргея КавальчыкаДалей…
Творчыя сустрэчы з вучнямі адукацыйных устаноў г.Мінска

Наш праект “Дыялогі ў закуліссі” пашырыўся яшчэ і выязнымі творчымі сустрэчамі.
4 красавіка ў Гімназіі №31 прайшла сустрэча вучняў 8-10 класаў з рэжысёрам Святланай Навуменка.
Нам вельмі прыемна, што сярод вучэбных устаноў ёсць такія шчырыя і адданыя прыхільнікі нашага тэатра! Нас сапраўды уразілі Настаўнікі, якія не проста праводзяць урокі па школьнай праграме, а падтрымліваюць інтарэс вучняў да літаратуры і тэатра, развіваюць іх мастацкі густ і агульную культуру. Гэта дорага каштуе!
Калі вас цікавяць такія сустрэчы з рэжысёрамі, драматургамі, акцёрамі — мы заўсёды адкрытыя да прапаноў (па пытаннях іх арганізацыі можна звяртацца па тэлефоне (029) 6640644, ці на е-мэйл tbd_by@tut.by)

Прэса аб «ДЫЯЛОГАХ Ў ЗАКУЛІССІ»

 

Год в закулисье. Александра Рябкова-Горькая. “Культпросвет”
«Мабыць?»: диалоги. Полина Платова, «Культпросвет»

 

ВОДГУКІ

Дзякуй вялікі! У РТБД была не ўпершыню, але на такой сустрэчы раней прысутнічаць не даводзілася. Вельмі цікава гутарыць з акцёрамі, якія 10 хвілін таму былі іншымі людзьмі падчас спектакля. Надзвычай добрая ідэя. Хацелася б, каб падобныя сустрэчы, дзе можна задаваць пытанні, праводзіліся і з рэжысёрамі.

Іра Часнок

Па-першае, хочацца падзякаваць артыстам не толькі за цудоўную гульню і майстэрства, але i за адкрытасць і шчырасць у адносінах да гледачоў. Тое, што яны гатовы ўступіць у дыялог з гледачамі, абмеркаваць спектакль і адказаць на любое пытанне, сведчыць пра неабыякавасць да таго, што робяць артысты. Па-другое, хочацца адзначыць, што такі фармат узаемадзеяння “артыст-глядач” дазваляе зазірнуць крышачку глыбей у свет тэатра, прыадчыніць дзверы ў патаемную прастору мастацтва. Вельмі цікава паглядзець на артыстаў па-за іх вобразамі, пачуць, што яны самі думаюць пра спектакль і як разумеюць сэнс асобных дэталяў. Часам менавіта такія абмеркаванні даюць прастору для разважання надоўга пасля спектакля.
Дзякуй!

Ганна Халева

Сённяшняя раніца сапраўды была добрай! Таго эмацыйнага запалу, які атрымалі на ўчарашняй сустрэчы, хопіць мінімум на тыдзень. Дома працягваем абмяркоўваць убачанае. Ні ў якім разе не спыняйце праект “Дыялогі ў закуліссі”, мне здаеццца, ён вельмі дапамагае знайсці паразуменне паміж гледачом і тэатрам. І канечне ж, вялікі дзякуй Дзянісу з Максімам за тое, што пасля фізічна няпростага спектаклю яны яшчэ жартавалі – акторскія байкі, здаецца, слухалі б вечна.

Дар’я Пятровіч

Пакiнуць водгук

13 + 13 =

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS