Kobro (Кобра)

16+

Захапляльная гісторыя сусветна вядомай мастачкі-авангардысткі Катажыны Кобра. У спекталі ўздымаюцца пытанні аб цане, якую павінен заплаціць мастак, калі творыць, і магчымасці спалучэння мастацкай дзейнасці з асабістым жыццём.
П’еса «Кобра» з’яўляецца першай драматургічнай спробай паказаць фенамен жанчыны, пра творчасць якой на працягу многіх гадоў гаварылася толькі ў кантэксце прац яе вядомага мужа – Уладзіслава Стжэмінскага.
Малгажата Сікорска-Мішчук (Małgorzata Sikorska-Miszczuk) – драматург і сцэнарыст. Яе п’есы пераведзены на больш, чым 20 моў і чыткі праводзяцца ў розных краінах свету.

Рэжысёр: Івона Сікержыньска (Iwona Siekierzyńska)
Сцэнаграфія, касцюмы, святло: Ізабэла Строняс (Izabela Stronias)
Музыка: Мажена Майхер (Marzena Majcher)
Адміністратар: Ханна Маленда (Hanna Molenda)

У ролях:
Моніка Буховец (Monika Buchowiec)
Йоанна Крул (Joanna Król)
Пшемыслаў Дамброўскі (Przemysław Dąbrowski)
Войцех Дрошчыньскі (Wojciech Droszczyński)
Кшыштоф Пызяк (Krzysztof Pyziak)

Прэм’ера: 22 лістапада 2014
Працягласць: 1г. 15 хв.