КОНКУРС “ФРАНЦЫСК СКАРЫНА І СУЧАСНАСЦЬ”

Учора ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу “ФРАНЦЫСК СКАРЫНА І СУЧАСНАСЦЬ”.

Пераможцамі сталі:
— у намінацыі “Гістарычная п’еса” — Цімафей Ільеўскі (“Францыск. Прыпавесць”, Брэст)
— у намінацыі “Сучасная п’еса” — Мікалай Рудкоўскі (“Доктор свободных наук”, Мінск)
— у намінацыі “Сцэнічная ідэя” — Сяргей Кавалёў (“Юдзіф”, Мінск).

Дыпломы першай ступені атрымалі:
— у намінацыі “Гістарычная п’еса” — Сяргей Шыдлоўскі, Ірына Андрэева (“Віры своя”, Полацк) і Міхаіл Туруноўскі (“Я прынес вам слова!”, Брэст).
— у намінацыі “Сучасная п’еса” — Віктар Марціновіч (“Карьера доктора Рауса”, Мінск)

Дыплом другой ступені атрымала Алена Іванюшэнка (“Скорина. Бета-версия”, Мінск).

Віншуем пераможцай і жадаем іх творам паспяховага сцэнічнага жыцця!!!

Аб Конкурсе

Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі», дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» абвяшчаюць конкурс па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць».

Конкурс праводзіцца з нагоды 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны – беларускага першадрукара, мысліцеля, вучонага, гуманіста-асветніка эпохі Адраджэння і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Мэтай конкурсу ставіцца ўзбагачэнне рэпертуару драматычных тэатраў краіны новымі творамі драматургіі, якія адлюстроўваюць духоўны подзвіг Францыска Скарыны, вялікае гістарычнае значэнне яго асветніцкай дзейнасці і навуковай спадчыны для сучаснікаў.

Правядзенне конкурсу «Францыск Скарына і сучаснасць» прызвана спрыяць пераемнасці лепшых традыцый народа, садзейнічаць далейшаму развіццю яго нацыянальнай самасвядомасці, сродкамі тэатра актыўна ўплываць на працэсы патрыятычнага выхавання прадстаўнікоў грамадства, у высокамастацкіх вобразах раскрываць унутраны свет чалавека ва ўсіх яго складанасцях і ўзаемасувязях з гістарычным мінулым і сённяшнімі пераўтварэннямі жыцця.

Конкурс на стварэнне твораў для драматычнага тэатра праводзіцца па пяці намінацыях:
•    ГІСТАРЫЧНАЯ П’ЕСА,
•    СУЧАСНАЯ П’ЕСА,
•    П’ЕСА ПА МАТЫВАХ,
•    ІНСЦЭНІРОЎКА,
•    СЦЭНІЧНАЯ ІДЭЯ.

П’есы прымаюцца з 1 мая па 31 жніўня 2016 года на адрас cbdrr@yandex.ru.

У склад журы ўвайшлі грамадскі дзеяч Анатоль Бутэвіч, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М.Горкага Крысціна Смольская, тэатральны крытык Алена Мальчэўская, прафесар, доктар філалагічных навук БДУ Святлана Ганчарова-Грабоўская, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, начальнік прэс-службы Беларусбанка Ларыса Грынько, памочнік мастацкага кіраўніка РТБД Вацлаў Валадзько, заслужаная артыстка Беларусі Галіна Чарнабаева, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка. Узначальвае журы мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў.

Па ўсіх пытаннях тэлефануйце куратару праекта Аляксандру Марчанку +375 29 136 56 76.

У адпаведнасці з зацверджаным Палажэннем пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі і дыпломамі.

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS