КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА:
ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНАСЦЬ

У верасні 2016 года ў РТБД стартаваў праект «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць».
Мэта праекта:
  • выхаванне гарманічнай і ўсебакова развітой асобы.
Задачы:
  • захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей праз кансультавання і правядзення практычных заняткаў;
  • фарміраванне культуры паводзінаў і эстэтычнага густу пры дапамозе тэатральнай творчасці.
Нашы партнеры:
  • ГУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • гарадскі Цэнтр здароўя;
  • камітэт Мінгарвыканкама па ахове здароўя;
  • камітэт Мінгарвыканкама па адукацыі;
  • ДУА «Гімназія № 12 г. Мінска ».
Праграмы:

«Культура + школа здароўя» – для навучэнцаў гімназіі №12 і іх бацькоў.

«Бестурботнасць – маршрут у нікуды» – для настаўнікаў раёнаў Мінска і навучэнцаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.

«Праблемы падлеткавага ўзросту» — для педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў,класных кіраўнікоў, намеснікаў дырэктароў школ по выхаваўчай рабоце і навучэнцы.

«Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць» – педагогі-арганізатары і вучні школ, якія займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах краязнаўчай накіраванасці.

 

ДЗЁННІК ПРАЕКТА

24 верасня 2016 г.

Старт праграмы «Культура + школа здароўя» для навучэнцаў гімназіі №12 і іх бацькоў.

Спецыялісты гарадскога Цэнтра здароўя правялі прафілактычную акцыю «Энцыклапедыя харчавання» для вучняў з прэзентацыяй на тэму культуры харчавання і віктарынай сярод актыўных удзельнікаў акцыі. У гульнявой форме юныя ўдзельнікі засвойвалі карысную і важную інфармацыю і замацоўвалі атрыманы эфект станоўчымі эмоцыямі, бо кожнае дзіця імкнуўся атрымаць прыз. І напрыканцы усе удзельнікі акцыі мелі магчымасць праглядзець спектакль «Гiсторыя двух сабак».

 

15 верасня 2016 г.

Інструктыўна-метадычная нарада «Асноўныя накірункі дзейнасці педагогаў, якія ажыццяўляюць арганізацыйна-выхаваўчую працу»( з праглядам спектакля «Ліфт»).

1 верасня 2016г. Прэзентацыя праекта.

1 верасня дзясяткі вучняў старэйшых класаў устаноў адукацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска урачыста распачалі новы навучальны год ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Традыцыйны першы урок прайшоў у межах гарадской культурна-адукацыйнай акцыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прысвечанай Міжнароднаму Дню ведаў,  і прэзентацыі праекта «Культурная спадчына: традыцыі і сучаснасць». Чытаць далей