ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ

Сябры!

7 ліпеня адзначаецца 135-годдзе дня нараджэння Янкі Купалы. Мы не маглі прапусціць такую дату, таму вырашылі разам прачытаць некаторыя яго вершы. Глядзіце відэа і ўспамінайце (або пазнавайце) выдатную беларускую паэзію.

Гэтым разам у нас нечаканая кампанія — цудоўная Таццяна Мархель, ужо знаёмая вам Жанна Гурына (зараз не толькі прачытаеце, але і пачуеце яе) і наш пастаянны гледач Кірыл Курак (ён, здаецца, адзін з самых маладых нашых пастаянных гледачоў). Запрашаем і вас далучыцца да гэтага цудоўнага праекта! Мы з задавальненнем будзем дапаўняць гэты плэйліст новымі асобамі і новымі вершамі! Здымайце сябе, чытайце Купалу — дасылайце нам!

“Лета”. Чытае Народная артыстка Беларусi Таццяна Мархель.

“Не шукай”. Чытае Жанна Гурына

“А хто там iдзе?” Чытае Кiрыл Курак.

“Хто ты гэткi?”. Чытае Кiрыл Курак