Яе душа адкрытая і закаханая ў кожную новую раніцу. Яе вера вольная ад дэкарацый, лёгкая і зразумелая. Яе вершы – нягучныя гісторыі пра кожнага з нас. Яе песні – роўнае дыханне зямлі і клапатлівыя рукі маці, загартаваныя вятрамі. Парасткі надзеі і сталы плён любові, мудрасці для ўсіх, хто побач.
Усё, што вы пачуеце – праўда, усё, што вы адчуеце – шчыра, усё, што вы забярэце з сабой – цяпло і святло роднага дома, дзе вам заўсёды рады.