#НАМ25

У снежні 1990 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Мінску Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Тэатр-творчая лабараторыя пачаў сваю дзейнасць у 1991 годзе пад дахам Тэатра імя Я.Купалы і ставіў сваёй мэтай аказанне практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. 1 лютага 1992 года адбылася першая прэм’ера тэатра – спектакль “Ку-ку” М.Арахоўскага ў пастаноўцы А.Гузія.

У 2010 годзе за высокія дасягенні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры РТБД прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

 

За гады дзейнасці РТБД атрымаў каля 50-ці розных узнагарод на тэатральных фестывалях. Тэатр прадстаўляў драматычнае мастацтва Беларусі ў Эдынбургу (Вялікабрытанія, 1995–1996гг.), Сібіу (Румынія, 2002г.), Каіры (Егіпет, 2003г.), Варшаве (Польшча, 2006г.), Любліне (Польшча, 2005, 2007, 2009гг.), Вісбадэне (Германія, 2008г.), Лейпцыгу (Германія, 2009г.), Белградзе (Сербія, 2011г.), на шматлікіх міжнародных тэатральных фестывалях і форумах у Расіі, Украіне і Беларусі.

За 25 гадоў у РТБД пастаўлена 103 спектакля, мы пабывалі з гастролямі ў 13 краінах і аб’ездзілі практычна ўсю Беларусь, супрацоўнікі тэатра адзначаны 123-ма ўзнагародамі. Сёння ў тэатры працуе 33 акцёра, у бягучым рэпертуары 33 спектакля. І мы, як і раней, накіраваны на развіццё і падтрымку беларускай драматургіі, больш за 85% нашых пастановак — творы беларускай драматургіі.

ЯК МЫ СВЯТКАВАЛІ НАШ ЮБІЛЕЙ

31-га студзеня а 14-тай гадзіне ў зале РТБД на зборы калектыва, прысвечанаму юбілею тэатра, адбылося ўшанаванне супрацоўнікаў тэатра дзяржаўнымі органамі і партнёрамі РТБД.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска, рэспубліканскіх і гарадскіх прафсаюзных арганізацый і, вядома ж, прадстаўнікі партнёраў РТБД.

Міністр культуры РБ Барыс Святлоў уручыў наступныя ўзнагароды Міністэрства культуры:

  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ – акцёр, рэжысёр, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка;
  • Грамата Міністэрства культуры РБ – акцёр Максім Брагінец і загадчыца трупай Інна Матусевіч;
  • Падзяка Міністра культуры РБ – акцёры Дзмітрый Давідовіч, Андрэй Новік, Арцём Курэнь, намеснік дырэктара Святлана Карукіна, загадчыца музычнай часткі Ксенія Каральчук, старшы інспектар па кадрах, юрыст Алеся Мароз.

 

Таксама на зборы прысутнічалі: першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Крысенка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Эдуард Тамільчык.

Мы атрымалі наступныя ўзнагароды:

  • Каштоўны падарунак Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – дырэктар РТБД Уладзімір Карачэўскі;
  • ганаровая грамата Прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – намеснік дырэктара Уладзімір Родкін;
  • ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта – актрыса Анастасія Боброва;
  • ганаровая грамата Адміністрацыі Цэнтральнага района г.Мінска — загадчыца касцюмерным участкам Тамара Шчэтнікава, загадчыца рэквізітарскай – Ірына Юхноўская;
  • граматы тэатра атрымалі: акцёры Віктар Багушэвіч, Алена Баярава, Гражына Быкава, Марына Здаранкова, Ганна Семеняка, Мікалай Стонька, мастак Марына Алекна, мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, інжынер-электрык Аляксандр Варанецкі, памочнік дырэктара Таццяна Казлоўская, начальнік аддзела рэкламы Дар’я Кульша, спецыяліст па рэкламнай камунікацыі Аляксандра Рабкова-Горкая, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Валянціна Лісоўская, машыніст сцэны Аляксей Салдатаў.

1 лютага мы святкавалІ наш юбілей разам з сябрамі.

А таксама працягвалі прымаць віншаванні:
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — творчаму калектыву тэатра.
Ўдзячнасць Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — творчаму калектыву тэатра.
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — Мархель Т.Г.
Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь
Карачэўскі В.М.

Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (г. Масква) — творчаму калектыву тэатра.
А таксама віншаванні ад калег з тэатраў Мінска і краіны, нашых партнёраў з Францыі, нашых сяброў і гледачоў, а таксама мы — самі сябе)))

ВІДЭА. #НАМ25. БЛОК РТБД

ПРЭСА

Театра уж полон — Вероника Молокова, Минский курьер, 31.01.2017

Театр белорусской драматургии завоевал свое место на пространстве СНГ, – Александр Гарцуев (видео) — Букато Надежда, Информационно-аналитический портал союзного государства, 1.02.2017

 

 

Надо драматизировать — ОНТ, “Контуры”, 5.02.2017.
Добрай раніцы, Беларусь! Тэатр — 14.02.2017

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS