СТАНЬ ДОБРЫМ ЧАРАЎНІКОМ

РАЗАМ З РТБД

Кожнаму з нас час ад часу хочацца стаць чараўніком і здзейсніць які-небудзь цуд. Асабліва пад Новы год і Каляды. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі дорыць вам такую магчымасць і запрашае вас стаць Добрым чараўніком ці Чараўніцай.

Так бывае, што не ў кожнага дзіцяці ёсць шанец пайсці ў тэатр. І моцнае жаданне сусрэцца з любімай казкай, на жаль, не супадае з абставінамі. Але разам мы можам перамагчы іх.

І зрабіць гэта вельмі проста.

Купіце квіток на любы з навагодніх спектакляў у касе тэатра альбо ў адміністратара РТБД. Назавіце сваё імя ці прадстаўцеся так, як вам захочацца, і пакіньце набытыя квіткі касіру або адміністратару. На кожным навагоднім мерапры-емстве ў РТБД дзетак чакае ня толькі цудоўны спектакль, але яшчэ і карагоды, конкурсы і гульні з Дзедам Марозам і Снягуркай і, канешне ж, падарунак-сюрпрыз ад тэатральнага Дзеда Мароза.

РТБД гарантуе, што набытыя вамі квіткі будуць перададзены дзецям, у бацькоў якіх сёння няма магчымасці зрабіць дзіцяці падарунак без нашай з вамі дапамогі, а таксама ў сацыяльныя ўстановы Мінска і Мінскай вобласці (дзіцячыя дамы і інтэрнаты, тэрытарыяльны цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і г.д.). Справаздачу аб Добрых чараўніках і людзях, якім будуць перададзеныя квіткі, мы будзем публікаваць на гэтай старонцы нашага сайта!

Рабіць добрую справу так проста!

 

Замова квіткоў і дадатковая інфармацыя па тэл.: (029) 6-640-644 ці (029) 154-04-44

ДОБРЫЯ ЧАРАЎНІКІ

Белачкіна Аксана падаравала 1 квіток

Пятруша Вольга падаравала 1 квіток

Ізотава Вольга падаравала 1 квіток

Гаўрылідзіс Ірына падаравала 1 квіток

Арцем’ева Алена падаравала 2 квіткі

Супрацоўнікі УП “Мінскрэклама” падаравалі 3 квіткі

Ганчар Віталь Аркадзьевіч падараваў 5 квіткоў

Каратай Наталля падаравала 1 квіток

Насця і Андрэй падаравалі 2 квіткі

Незнаёмы падараваў 1 квіток

Кацярына падаравала 1 квіток

Гаеўскі Яўген і Жукава Ганна падаравалі 2 квітка

Проста добрыя чараўнікі падаравалі 10 квіткоў

КВІТКІ ПЕРАДАДЗЕНЫ

10 квіткоў перададзены намесніку дырэктара па выхаваўчай працы ДУА «Дапаможная школа-інтэрнат №7 г.Мінска» Кузняцову Сяргею Уладзіміравічу
5 квіткоў перададзены Ассацыяцыі шматдзетных бацькоў Ленінскага раёну
10 квіткоў перададзены Алене Дзямідавай, дырэктару Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёну г.Минска
5 квіткоў перададзены Ассацыяцыі шматдзетных бацькоў Фрунзенскага раёну г.Мінска

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS