Дарагія сябры!!!

27 сакавіка Вас чакае займальны тэатральны канцэрт пад назвай «З шырока адкрытымі вачыма»!

«З шырока адкрытымі вачыма» — гэта першы канцэрт 13-ага Майстар-класа МГА «Тэатра», у якім пачынаючыя акцёры з Францыі, Фінляндыі і Канады  прадставяць вашай увазе вакальныя, танцавальныя і драматычныя нумары.

Гэты праект — вынік супрацоўніцтва МГА «Тэатра» і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

На працягу доўгага часу стажоры МГА «Тэатра» ўдасканальваюць сваё тэатральнае майстэрства менавіта на базе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Запрашаем усіх, хто ўжо знаёмы з нашым праектам, усіх, хто хацеў бы з намі пазнаёміцца, а таксама ўсіх аматараў французскай культуры і тых, хто вывучае і цікавіцца французскай мовай. Драматычныя эцюды суправаджаюцца сінхронным перакладам на рускую мову!