АРГАНІЗАЦЫЯМ

КАРПАРАТЫЎНАЯ ПРАГРАМА Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

У рамках карпаратыўнай праграмы мы прапануем Вам супрацоўніцтва па наступных накірунках:

  1. Карпаратыўныя тэатральныя мерапрыемствы
  2. Групавыя заяўкі
  3. Праграма «Тэатральны месяц з РТБД»
  4. Абанементы на наведванне тэатра «Тэатральны 3+1»
  5. Спецыяльныя прапановы для арганізацый.

Па ўсіх пытаннях наконт карпаратыўнай праграмы звяртайцеся па тэлефонах: (029) 154-04-44 ці (017)286-70-21.

Наведванне тэатра – цудоўны падарунак супрацоўнікам на прафесійнае свята ці іншую значную падзею, нестандартны варыянт карпаратыўнага мерапрыемства для з’яднання калектыву альбо сумеснага культурнага адпачынку.
Акрамя таго, наведванне тэатра гэта:

  • Даступна. На сённяшні дзень з усіх задавальненняў самае даступнае і годнае – гэта тэатр.
  • Выгадна. Вы атрымліваеце магчымасць набываць квіткі па акцыях, са зніжкамі, па спецыяльным кошце.
  • Прэстыжна. Лепшыя месцы ў глядзельнай зале і магчымасць выбраць спектаклі з усяго рэпертуару тэатра.
  • Зручна. Квіткі будуць дастаўлены адміністратарам у ваш офіс.
Карпаратыўныя тэатральныя мерапрыемствы

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прапануе Вам наведванне спектакляў у нашым тэатры і выязныя спектаклі.
Пры выбары першага варыянта Вы можаце выкупіць спектакль (200 месцаў), які будзе праведзены ва ўзгодненыя з вамі дату і час толькі для супрацоўнікаў вашай арганізацыі на сцэне РТБД. Мы таксама можам прапанаваць Вам дадатковую праграму перад спектаклем ці ў антракце (умовы абмяркоўваюцца асобна).
Калі Вам больш падабаецца другі варыянт, наша трупа прыедзе да Вас і пакажа спектакль у Вашай зале. Дату і час правядзення карпаратыўнага мерапрыемства, кошт квіткоў, а таксама дадатковую праграму можна ўзгадніць з нашым адміністратарам.

Групавыя заяўкі

Калі ў вашым калектыве не так шмат прыхільнікаў тэатра, каб правесці карпаратыўнае мерапрыемства на 200 ці нават больш чалавек, мы прапануем вам спецыяльную акцыю для груп. У рамках гэтай акцыі на кожныя набытыя 10 квіткоў вы атрымліваеце 1 дадатковае месца ў глядзельнай зале (адпаведна 20 квіткоў – 2 дадатковых месца і г.д.). Такім чынам, вы набываеце квіткі са зніжкай 10%. Зніжкі на групавыя заяўкі распаўсюджваюцца толькі на спектаклі бягучага рэпертуара.

Праграма «Тэатральны месяц з РТБД»

Яшчэ адзін варыянт супрацоўніцтва – праграма «Тэатральны месяц з РТБД». У рамках яе вы набываеце квіткі на розныя спектаклі на працягу каляндарнага месяца агульнай колькасцю больш за 10 штук на арганізацыю па спецыяльным кошце са зніжкай (колькасць месцаў абмежавана).

Абанементы на наведванне тэатра «Тэатральны 3+1» і квіткі ў падарунак

Абанемент «Тэатральны 3+1» – гэта спецыяльная прапанова для шчырых прыхільнікаў тэатра і пастаянных гледачоў. Вы набываеце квіткі на 3 розныя спектаклі РТБД на працягу каляндарнага месяца і атрымліваеце магчымасць наведаць чацверты, бонусны, спектакль на свой выбар бясплатна. Таксама вы можаце набыць квіткі ў наш тэатр у спецыяльным афармленні, каб падарыць іх вашым супрацоўнікам на прафесійнае ці асабістае свята.

Спецыяльныя прапановы для вашай арганізацыі

Мы адкрыты новым ідэям і формам узаемадзеяння з гледачамі і арганізацыямі і будзем рады прапанаваць іншыя варыянты ці абмеркаваць вашы прапановы, каб наша супрацоўніцтва было цікавым і ўзаемавыгадным.

Маленькія «прыемнасці» для Вас:
  • вольнае наведванне галерэі «Арт-хол» (экспазіцыя абнаўляецца кожны месяц);
  • утульная невялікая зала;
  • дадатковыя мерапрыемствы (музычны салон, імпрэзы з розыгрышамі, падарункамі і прызамі і г.д.);
  • інфармаванне па e-mail аб бліжэйшых мерапрыемствах;
  • бясплатная паркоўка (пасля 18.00).

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS