Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца











Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры
Шаноўныя сябры!
Інфармуем Вас, што ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А. П. Чэхава праходзіць Агляд работ маладых дзеячаў тэатра краін Садружнасці, Прыбалтыкі і Грузіі (2010-2012 гг).
Тэатральныя саюзы краін Садружнасці выбіраюць 1-3 п'есы маладых драматургаў. Арганізатары Агляду збіраюць прадстаўленыя п'есы і рыхтуюць да выдання Зборнік.
У сувязі з гэтым звяртаемся да ўсіх, хто піша п'есы: дасылайце іх нам!
Чым больш і хутчэй (да канца мая 2010), тым лепш.
З павагай,
Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры
ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ І РЭЖЫСУРЫ
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ
У межах дзейнасці Цэнтра драматургіі і рэжысуры праводзяцца чыткі новых беларускіх і замежных п'ес, драматургічныя on-line праекты, паказ эксперыментальных рэжысёрскіх прац, драматургічныя лабараторыі з удзелам замежных драматургаў і крытыкаў, відэапрагляд спектакляў, круглыя сталы з удзелам крытыкаў, журналістаў, драматургаў, рэжысёраў. Маладыя драматургі і рэжысёры падчас працы ў Цэнтры маюць магчымасць стварыць сумесныя праекты і прадставіць іх шырокай аўдыторыі. Такім чынам, Цэнтр прызваны да актыўнай працы з творчай моладдзю і да прапаганды новых форм ў тэатральным мастацтве.
У рамках мерапрыемстваў Цэнтра шырокай аўдыторыі было прадстаўлена больш за 10 новых беларускіх аўтараў. Сярод іх Віктар Красоўскі, Марына Доўгар, Андрэй Бібікаў, Канстанцін Сцешык, Павел Расолька, Дзмітрый Багаслаўскі, Вольга Гапеева, Таццяна Ламонава, Марыя Савельева, Любоў Новікава. Акрамя таго ў Цэнтры дэбютавалі пачынаючыя рэжысёры: Сяргей Анцалевіч, які цяпер працуе ў штаце Цэнтра, Святлана Івашкевіч - майстэрня Валерыя Раеўскага Акадэміі мастацтваў; Дзяніс Фёдараў і Антон Кудрэвіч - майстэрня Рыгора Баравіка, Святлана Рошчына, Таццяна Ачыпоўская і Вера Кананенка - майстэрня Аляксандра Гарцуева; Аляксандр Марчанка (майстэрня Валерыя Анісенкі) і Васіль Дранько-Майсюк (майстэрня Рыда Таліпава).
Спектакль "Сталіца Эраўнд", створаны ў Цэнтры у 2007 годзе стаў дэбютам драматурга Сяргея Гіргеля і рэжысёра Вольгі Саратокінай, быў удзельнікам міжнародных фестываляў, у тым ліку і Міжнароднага фестываля новай еўрапейскай п'есы ў Вісбадэне ў 2008 г., дзе атрымаў высокую адзнаку крытыкаў.
У 2008 годзе Цэнтр разам з Польскім Инстытутам у Мінску выдаў зборнік "Сучасная польская і беларуская п'еса" і сцэнічна прэзентаваў творы беларускіх і польскіх аўтараў.
У лістападзе 2008 года Цэнтр правёў семінар сучаснай беларускай драматургіі з удзелам Паўла Руднева (арт-дырэктар Цэнтра ім. У.Мейерхольда, тэатральны крытык) і Міхаіла Дурненкова (расійскі драматург, пераможца міжнароднага драматургічнага конкурсу "Еўраазія-2008). У семінары прымалі ўдзел маладыя беларускія аўтары (М. Савельева, Д. Каханьскі, В. Прашковіч і інш.), некаторыя з якіх упершыню пабачылі свае творы на сцэне. Навучальны семінар, дзе прафесійна абмяркоўваліся вартасці і недахопы п'ес, будзе мець працяг - па некаторым п'есам, прадстаўленым на ім, у будучым годзе адбудуцца прэм'еры на эксперыментальнай сцэне Цэнтра.
Праца Цэнтра спрыяе развіццю маладой беларускай драматургіі, якая знаходзіцца зараз у даволі непростым становішчы і якой, безумоўна, неабходна падтрымка. За 2 гады працы ў Цэнтры склаліся творчыя тандэмы драматург-рэжысёр, якія ў 2009 годзе прадставілі шэраг прэм'ер. Гэта "Мае рукі" драматург Дзмітрый Багаслаўскі, рэжысёр Сяргей Анцэлевіч, "За кратамі" драматург Марына Шімчык, рэжысёр Наталля Мельнікава, аўтарскія праекты Мікалая Рудкоўскага "Сляпая зорка"і Андрэя Бібікава "Яма".
Спектаклі па творах маладых беларускіх аўтараў у супрацоўніцтве з маладымі рэжысёрамі вызначаюцца актуальнасцю праблематыкі і пошукам эксперыментальных формаў у галіне тэатральнага мастацтва, што ў сваю чаргу безумоўна спрыяе развіццю нацыянальнага тэатра.

