Партнёры

Міністэрства замежных спраў

 

Агульнанацыянальнае тэлебачанне ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»

Кісель Рыгор Леанідавіч (старшыня праўлення)

ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова»

Граўцоў Уладзімір Маркавіч (бізнэс-аналітык)

ТАА «Твая сталіца»

Давідовіч Уладзімір Іванавіч (кіраўнік групы кампаній)

Белдзяржстрах

Мілюша Ала Уладзіміраўна (намеснік генеральнага дырэктара)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Бондар Юрый Паўлавіч (рэктар)

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, МЗС ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў сферы знешніх сувязей і каардынацыю знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці нашай краіны.

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (ОНТ) створана ў 2002 годзе. На сённяшні дзень тэлеканал ўпэўнена заняў першую пазіцыю ў тэлевізійнай прасторы Беларусі. Вяшчанне тэлеканала – гэта актуальныя навіны, лепшыя сусветныя тэлевізійныя праекты, фільмы і серыялы, праграмы максімальна цікавыя і важныя для беларускага гледача. Агульнанацыянальнае тэлебачанне – лідэр тэлевяшчання ў Рэспубліцы Беларусь!

Кампаніі Уладзіміра Граўцова – шматпрофільная кампанія. Мы пачыналі сваю дзейнасць з прадастаўлення інфармацыйных паслуг і выпуску часопіса «Галоўны бухгалтар». Сёння мы прадстаўлены ў наступных кірунках: выдавецкі бізнэс (кнігі і часопісы); аналітычная прававая сістэма («Бізнес-інфо»); рознічны гандаль (крамы дзіцячага абутку); аптэчная сетка; вонкавая рэклама (сетка канструкцый вонкавай рэкламы); інтэрнэт праекты; адукацыйныя мерапрыемствы (правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў). У Кампаніі працуюць больш за 1000 чалавек.

Ужо 19 гадоў мы аказваем паслугі ва ўсіх сегментах рынку нерухомасці і з’яўляемся яго нязменным лідэрам. Асноўныя прынцыпы нашай працы: адказнасць, сумленнасць і юрыдычная бездакорнасць. Мы добрасумленна выконваем сваю працу і стараемся быць максімальна карыснымі для Вас. Гэтаму спрыяюць пастаяннае развіццё тэхналогій і новых сэрвісаў, кантроль якасці паслуг і высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў. Мы заўсёды адкрытыя да дыялогу!

Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (скарочанае – Белдзяржстрах) – буйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень Белдзяржстрах – лідэр страхавога рынку Беларусі. Місія Белдзяржстраху – задавальненне патрэбнасцей грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання.

ПАРТНЁРЫ

ААТ «АСБ Беларусбанк» – найбуйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касаваму абслугоўванню, крэдытаванню, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі.

«Мінскрэклама» прадастаўляе паслугі поўнага цыкла па вытворчасці, размяшчэнні, пашпартызацыі рэкламнай прадукцыі. Наша праца заключаецца ў тым, каб знайсці найбольш зручны, просты і прыгожы спосаб рашэння пастаўленай кліентам задачы. У распараджэнні «Мінскрэкламы» – расцяжкі ў горадзе, шчыты ўздоўж унутранага боку дарогі па МКАД, на трасе М2 «Мінск–Нацыянальны аэрапорт«Мінск». Таксама мы маем у распараджэнні некаторыя сталічныя білборды, насценныя канструкцыі, агароджы і пуцеправоды.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) — найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь — больш за 95 гадоў нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва краіны і застаецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады Беларусі.

Керамін – брэнд з багатай гісторыяй, шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Таварны партфель кампаніі ўключае керамічную плітку, керамаграніт, санітарную кераміку і цэглу. Керамін сёння – гэта сучасны стыль і дызайн, які стварае новую эстэтыку ўспрымання інтэр’еру, надзейную і даступную якасць, прэстыж і годнасць выбару.

«Что почём» – штомесячны папулярны глянцавы часопіс для ўсёй сям’і з карыснай інфармацыяй. Асаблівасць нашага часопіса – актуальная інфармацыя аб цэнах на тавары і паслугі ў вобласці прыгажосці, здароўя, адпачынку, ўладкавання дома, пададзеная ў спецыяльных табліцах.

Распрацоўваем дызайн для рэальнага і лічбавага свету. Ствараем лагатыпы, фірменныя стылі, брэндбукі, макеты для друку, дызайн упакоўкі. Прыдумляем імёны брэндам. Праектуем і праграмуем інтэрактыўныя прэзентацыі, сайты, лэндынгавыя старонкі, шаблоны для электронных рассылак. Робім графічныя відэа-ролікі. Усе нашы працы заснаваныя на трох прынцыпах: творчым падыходзе, адпаведнасці пастаўленай задачы і аптымальным бюджэце. Ўмеем знаходзіць нечаканыя тэхналагічныя рашэнні нестандартных задач.

Фатограф Алекс Астапенка

Фатограф Анжаліка Грэковіч.

Радыё «Мелодии века» унікальная радыёстанцыя – мы першыя ў Рэспубліцы Беларусь, хто пачаў вяшчанне ў фармаце «Рэтра». Старт быў дадзены 7 верасня 2000 года. «Мелодии века» замацаваліся на частаце 96.2 FM у Мінску, дзе нас можна пачуць і дагэтуль у любы час сутак. «Мелодии века» – гэта музыка лепшых успамінаў, музыка правераная часам, музыка папулярная як у нашай краіне, так і ва ўсім свеце. Слухаючы «Мелодыі века» чалавек з лёгкасцю акунецца ва ўспаміны лепшых момантаў свайго жыцця.

«ВТВ» — беларускі забаўляльны тэлеканал. З’явіўся ў выніку рэбрэндынгу папулярнага тэлеканала «Першы музычны». Тэлеканал «ВТВ» заснаваны беларускай кампаніяй «Дабрабачанне». У эфіры тэлеканала трансліруюцца серыялы, скетчшоу, гумарыстычныя і пазнавальныя праграмы, мастацкія фільмы і музычныя кліпы ў начным/ранішнім эфіры.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Театро» было створана ў 2007 годзе і на сённяшні дзень налічвае больш за 400 удзельнікаў, сярод якіх беларусы, французы, бельгійцы, швейцарцы, канадцы і прадстаўнікі іншых краін. Гэта акцёры, рэжысёры, музыканты, студэнты, выкладчыкі, перакладчыкі і прадстаўнікі дзелавых колаў. У гэтым праекце прымаюць удзел як прафесійныя акцёры, так і студэнты, якія хочуць адкрыць для сябе рускую тэатральную школу, заснаваную на спадчыне К.С.Станіслаўскага, В.І.Няміровіча-Данчанкі, В.Э.Мейерхольда і М.А.Чэхава. Штогод МГА «Театро» ў супрацоўніцтве з французскай тэатральнай асацыяцыяй «Demain le Printemps» арганізуе ў Беларусі дзевяцімесячны майстар-клас для еўрапейскіх студэнтаў, а таксама розныя стажыроўкі за мяжой і тэатральныя паказы, тым самым спрыяючы ўмацаванню супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі і папулярызацыі іх культурнай спадчыны.

Минский государственный художественный колледж имени А.К. Глебова основан в 1947 году.
Среди выпускники колледжа – Народные художники Республики Беларусь Михаил Савицкий, Май Данциг, Виктор Громыко, Арлен Кашкуревич, Леонид Щемелев, Георгий Поплавский и многие другие, получившие международное признание

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS