Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Мядзведзеў Дзмітрый Мікалаевіч
Нарадзіўся 19 лютага 1983 г. у Гомелі.
У 1999-2003 гг. вучыўся ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме (факультэт “Дарожныя машыны”).
У 2003 г. паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (завочнае аддзяленне, спецыяльнасць “акцёр драмы”) і скончыў яе ў 2008 г.
З 2003 па 2006 год працаваў у Гомельскім эксперыментальным тэатры-студыі.
З 2006 па 2008 год працаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Лепшая роля ў гэтым тэатры – Лабановіч (спектакль Т. Аксёнкінай “Тэма ўрока – любоў” паводле твораў Я. Коласа).
З 2008 г. працуе ў РТБД.
Яго спектаклі:
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Хлапец.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Удзельнік кардэбалету.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Карцёжнік.
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Уроні.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Мусатаў.
- “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Іваныч.
- “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Дзяніс Сяргеевіч, Анціп.
- “Квакі і квокі” Я. Лёгкіна (пастаноўка Ягора Лёгкіна) – Квакі.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Дабавiць каментарый













