Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Сігаў Ігар Аляксеевіч
Нарадзіўся 30 снежня 1968 г. у Полацку Віцебскай вобласці.
У 1976-1986 гг. вучыўся ў СШ № 14 г. Полацка.
Займаўся ў тэатральнай студыіі г. Полацка пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.
У 1986-1987 гг. працаваў токарам другога разрада Полацкага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцягу аўтарамонтнага завода, г. Полацк..
У 1987-1989 гг. служыў у Савецкай Арміі.
У 1989-1990 гг. працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца культуры вытворчага аб’яднання “Шкловалакно”, г. Полацк.
У 1990 г. працаваў вадзіцелем аўтамабіля трэцяга класа Полацкай райаграпрамтэхнікі, г. Полацк.
У 1990-1994 гг. вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Адразу ж пасля заканчэння пачаў працаваць у РТБД.
Яго мінулыя спектаклі:
- “Віта Брэвіс, альбо Нагавіцы святога Георгія” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Андрэя Гузія).
- “Барбара Радзівіл” Р. Баравіковай (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Жыгімонт Аўгуст.
- “Брат мой Сымон…” У. Рудава(пастаноўка Уладзіміра Рудава) – 2-і сябра.
- “Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Забойца.
- “Заложніца кахання (Люстэрка Бландоі)” С. Кавалёва (пастаноўка Андрэя Гузія) – Рычарда, Дадон.
- “Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Макдуф.
- “Шампань-скага!” паводле вадэвіляў А. Чэхава “Прапанова” і “Юбілей” (пастаноўка Андрэя Гузія) – (навэлла “Прапанова”) Ломаў Іван Васільевіч, (навэлла “Юбілей”) – Шыпучын Андрэй Андрэевіч.
- “Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Артур Уі.
- “Лекар паняволі” Ж.-Б. Мальера (пастаноўка Андрэя Гузія) – Лекар.
- “Развітанне з Радзімай” А. Паповай (пастаноўка Уладзіслава Осіпава) – Аляксей.
- “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Ён.
- “Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Д’ябал.
- “Прынц Мамабук” А. Дударава (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Табу.
- “Блазан” М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Блазан, Кат.
- “Балада пра Бландою” С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Рычарда, прыдворны.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Рваны бок.
- “Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Понцій Пілат.
- “Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Хуан Хуліан.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Эдгар.
Яго сённяшнія спектаклі:
- “Чорны квадрат” М. Адамчыка і М. Клімковіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Кацап.
- “Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) –Аляксей.
- “Адэль” Я. Таганава (пастаноўка Віталя Дудзіна) – Захараў.
- “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Доктар.
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Сакратар райкама.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мужык.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Бармалей, Піт, Кароль зямлі Халява, Леў.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Рыцар Жафрэй.
- “Жан і Беатрыса” К. Фрэшэт (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Жан.
- “Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Стах Горскі.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Іванаў.
- “Неба ў дыяментах” па матывах твораў А. Чэхава (пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Мужчына.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пан Юры.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Салтыкоў, Макс.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Трыгорын.
- “Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Галадар.
Яго ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:
- “Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Прадзюсер.
Яго фільмы:
- “Каменская: Игра на чужом поле” т/с (пастаноўка Ю. Мароза).
- “Ускоренная помощь – 2” т/с (пастаноўка С. Арланава, В. Перуноўскай, І. Васільева).
- “Киднеппинг” (пастаноўка В. Перуноўскай) – Палкоўнік.
- “Мой сводный брат Франкенштейн” (пастаноўка В. Тадароўскага) – Лейтэнант у вар'ятні.
- “На безымянной высоте” т/ф (пастаноўка В. Нікіфарава).
- “Гости” (пастаноўка Р. Зголіча).
- “Призвание” т/с (пастаноўка В. Сяргеева).
- “Последний бой майора Пугачева” (пастаноўка В. Фацьянава) – Палякоў.
- “Небо и земля” т/с (пастаноўка В. Сяргеева).
- “Точка” (пастаноўка Ю. Мароза).
- “Франц + Полина” (пастаноўка М. Сегала).
- “Последний бронепоезд” т/с (пастаноўка З. Ройзмана) – Нямецкі афіцэр Клюге.
- “1612” (пастаноўка В. Хаціненкі).
- “Девять дней до весны” т/ф (пастаноўка С. Арцімовіча) – Іван.
- “Вакцина” т/ф (пастаноўка А. Званцавай) – Кірыл.
- “Господа офицеры: Спасти Императора” (пастаноўка А. Фаміна) – Шатроў.
- “В июне 41-го” т/ф (пастаноўка А. Франскевіча-Лайе) – Капітан.
- “Сумасшедшая любовь” т/ф (пастаноўка А. Званцавай) – Чугуеў.
- “Днепровский рубеж” (пастаноўка Д. Скварцова) – Камдыв.
Яго ўзнагароды:
Гран-пры на “Маладзечанскай сакавіцы–99” – за лепшае ўвасабленне ролі Мужчыны ў спектаклі “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава (г. Маладзечна, 1999 г.).
Нагрудны знак мінкульта за ўклад у развіццё культуры Беларусі “За высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва” акцёру, вядучаму майстру сцэны Ігару Сігаву – 2003 г.
VIII Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” – дыплом дырэктара фестывалю акцёру Ігару Сігаву “За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы” у спектаклі “Адвечная песня” Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка (г. Херсон, Украіна, чэрвень, 2006 г.).
Тэатральны конкурс ХІІІ ММКФ “Лістапад” – дыплом акцёру І. Сігаву ад “Народнай газеты” за спектакль “Адвечная песня” Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка (г. Мінск, лістапад, 2006 г.).
Персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у развіццё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь акцёру, вядучаму майстру сцэны Ігару Сігаву – 2007 г.
У 2007 г. атрымаў медаль Францыска Скарыны.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Нядзеля, 27 Верасня 2009 01:42:52, Людмила
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 15 Лютага 2010 14:01:43, надежда
Дабавiць каментарый
Нядзеля, 8 Лістапада 2009 03:55:56, Марыся:)
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 23 Лістапада 2009 23:10:36, Ольга
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 23 Лістапада 2009 23:10:37, Ольга
Дабавiць каментарый
Аўторак, 22 Снежня 2009 19:14:01, Татьяна
Дабавiць каментарый
Серада, 30 Снежня 2009 18:34:22, Анна г.Киев
Дабавiць каментарый
Нядзеля, 3 Cтудзеня 2010 01:47:15, Кирилл
Дабавiць каментарый
Серада, 13 Cтудзеня 2010 13:46:05, Ксения
Дабавiць каментарый
Аўторак, 29 Чэрвеня 2010 20:41:42, Дилижанс-jazz
Дабавiць каментарый
























