Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Жанр: спектакль у 2-х дзеях
Аўторак, 7 Верасня 2010
Пачатак у 1900

Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900





Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900




Баброва Анастасія Леанідаўна
Нарадзілася 14 жніўня у Віцебску.
У 1997-1998 гг. наведвала тэатральную студыю “Гармонія” (г. Полацк) пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.
У 1999-2000 гг. іграла ў Народным тэатры пад кіраўніцтвам Я. Сакольскага (г. Полацк) дзе выканала ролю Дзяўчыны “Чарапашкі” у спектаклі па п’есе А. Валодзіна “Дзве стралы” (пастаноўка Я. Сакольскага).
У 2000-2003 гг. вучылася ў Віцебскай вучэльні мастацтваў (спецыялізацыя “Рэжысёр-пастаноўшчык, педагог”).
Абараніла дыплом спектаклем “Прапанова” А. Чэхава. Удзельнічала таксама ў курсавым спектаклі “Самазабойца”, дзе выканала ролю Марыі Лук’янаўны.
У 2001-2003 гг. іграла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа.
Іграла ў спектаклі:
- “І нас пацалуе світанак” (пастаноўка В. Баркоўскага).
У 2003 г. паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс Л. Манаковай), якую скончыла ў 2007 г., атрымаўшы спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно”.
Яе дыпломныя спектаклі:
- “Сцёпка” паводле апавяданняў В. Шукшына (пастаноўка А. Саўчанкі) – Маці Сцёпкі.
- “Хам” Э. Ажэшкі (пастаноўка А. Гарцуева) – Цётка Яўдоха.
- “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча (пастаноўка К. Агароднікавай) – Маці.
- “Хуліган” паводле к/ф “Прыгоды Пятрова і Васечкіна” (пастаноўка А. Грыненка) – Дзяўчынка.
З 2007 г. працуе ў РТБД.
Яе спектаклі:
- “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Лета.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Удзельніца кардэбалету.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Манашка.
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Арманда Бежар дэ Мальер.
- “Прызнанне” літаратурна-вакальная кампазіцыя (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Муза.
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Балотная ведзьма, 1-я бабулька, Снегавік.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Гелена.
- “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Сяброўка.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Вольга, Вераніка.
- “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ані.
- “Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Журналістка.
- “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Тамара Іванаўна.
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры
- “Мае рукі” Д. Багаслаўскага (пастаноўка Сяргея Анцэлевіча) – Света.
Фотагалерэя
Каментарыi
Дабавiць каментарый












