Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Чэрнабаева Галіна Віктараўна
Нарадзілася 18 сакавіка, Мінск.
У 1978 г. скончыла СШ № 26 г. Мінска.
З 1978 г. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры. У 1980 г. перавялася ў БДТМІ, які скончыла ў 1983 годзе.
Працавала актрысай ў Белдзяржфілармоніі.
Прымала ўдзел у наступных літаратурна-музычныя кампазіцыях:
- “Там чудеса, там леший бродит” паводле казак А. Пушкіна (аўтар і пастаноўшчык Народная артыстка БССР З. Браварская).
- “Я люблю Вас, но живого, а не мумию” кампазіцыя пра У. Маякоўскага (аўтар і пастаноўшчык Народная артыстка БССР З. Браварская).
- “Пер Гюнт” на музыку Э. Грыга, паводле п’есы Г. Ібсэна (аўтар і пастаноўшчык Народная артыстка БССР З. Браварская).
- “Поколение без прощения” па творах В. Борхерта (аўтар і пастаноўшчык Г. Чэрнабаева).
- “Вянок” па творах М. Багдановіча (аўтар і пастаноўшчык Г. Чэрнабаева).
- “Зорко одно лишь сердце” паводле рамана А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі Прынц” на музыку Я. Глебава (аўтар і пастаноўшчык Г. Чэрнабаева).
Яе спектаклі ў Мінскім муніцыпальным тэатры “Дзе-Я?”:
- “Чорт і баба” Ф. Аляхновіча (пастаноўка М. Трухана) – Баба.
- “Здань” паводле Ф. Аляхновіча (пастаноўка М. Трухана) – Альжбэта.
- “Круці...” паводле Ф. Аляхновіча (пастаноўка М. Трухана) – Смерць.
- “Жаніцьба” М. Гогаля (пастаноўка В. Баркоўскага) – Цётка.
- “Распад” – кантамінацыя па творах В. Шэкспіра (пастаноўка М. Трухана) – Жанчына.
- “Мёртвыя душы” М. Гогаля (пастаноўка М. Трухана) – Плюшкін.
У гэтым жа тэатры паставіла спектакль “Маленькі Прынц” паводле ўласнай інсцэніроўкі.
З 2000 г. працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Блазан” М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Марта.
- “Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Каралева Елізавета.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Старая ваўчыца.
- “Скарб. Нязломны рыцар” В. Такарчук і М. Вайтышка (пастаноўка Максіма Паніматчанкі і Веранікі Буслаевай, Вітаўта Грыгалюнаса) – Каралева-мачыха.
- “Каласнікі” А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Магдалена Спрынг.
- “Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Прокула.
- “Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Харошых.
- “Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Афелія.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Блазан.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Самасёл.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Доля.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Маці Настаяцельніца.
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Мадлена Бежар.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Бабуля.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Зінаіда Савішна Лебедзева.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Надзея Клейна.
- “Хто пакахае мадам?” А. Шурпіна (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Фраў Герц.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Дар’я Цімафееўна, Ядзвіга Антонаўна.
- “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка В. Анісенкі) – Мама. “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Аркадзіна.
- “Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Жабрачка.
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:
- “Ідылія для падзорнай трубы” Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Яна.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Субота, 10 Кастрычніка 2009 00:01:51, Зон
Дабавiць каментарый
Серада, 5 Мая 2010 14:58:13, Таня
Дабавiць каментарый





















