Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Шаўчук Юлія Уладзіміраўна
Нарадзілася 30 красавіка, г. Кобрын Брэсцкай вобласці.
У 1990-2001 гг. вучылася ў СШ № 8 г. Кобрына.
У 2002 г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў і скончыла яго ў 2007 г., атрымаўшы спецыяльнасць рэжысёра, педагога спецдысцыплін.
З 2006 г. працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Паўночная цішыня” Я. Конева, паводле аповесці Б. Васільева “А заранкі тут ціхія...” (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Рыта Асяніна.
- “Вячэра” Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) – Валачобніца-камедыянтка.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка).
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Сялянка.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) –Папугай Рыка.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Бернарда.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Анжэліка.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Маўклівая госця.
- “Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка).
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) –Навальнічная ведзьма, 2-я бабулька, Хельда.
- “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Танцорка.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Маша.
- “Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Істота са “свету Кафкі”.
- “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Тамара Іванаўна.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Шурачка, Былая жонка (фурыя).
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай рэжысуры і драматургіі:
- “Ідылія для падзорнай трубы” Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Марта.
- “Сляпая зорка” (аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага) – Эна.
- “Мае рукі” Д. Багаслаўскага (пастаноўка Сяргея Анцэлевіча) – Ларыса.
- “Жыццёвыя краты” па пьесе М. Шымчык (пастаноўка Наталлі Мельнікавай) – Дора.
- “Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Алена.
Паралельна з работай у тэатры, удзельнічае ў музычным кабарэ-праекце “Разбітае сэрца пацана”, дзе танцуе і спявае.
Фотагалерэя
Каментарыi
Чацвер, 15 Красавіка 2010 23:01:55, ___
Дабавiць каментарый
Серада, 5 Мая 2010 15:14:51, ----
Дабавiць каментарый




















