Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Багушэвіч Віктар Іванавіч
Нарадзіўся 4 лютага 1954 г. у в. Цэпеняты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў школу ў 1970 г.
У 1974 г. скончыў тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча, затым – у 1987 г. – Мінскі інстытут культуры. Працяглы час працаваў у Іўеўскім раённым аддзеле культуры, дзе стварыў народны тэатр і быў яго рэжысёрам. У 1990 г. запрошаны на працу ў Слонімскі беларускі драматычны тэатр.
Сыграў у гэтым тэатры наступныя спектаклі:
- “Прынцэса і салдат” У. Ягоўдзіка (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Барабур.
- “Зайка-зазнайка” С. Міхалкова (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Стары заяц.
- “Сабака з залатым зубам” У. Саўліча (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Дзед Язэп.
- “Дзень нараджэння ката Леапольда” А. Хайта (пастаноўка А. Селіванава) – Доктар.
- “Прымакі” Я. Купалы (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Трахім Сініца.
У 1991 г. у гэтым тэатры як рэжысёр паставіў спектакль паводле драматургіі Л. Родзевіча “Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець”.
З 1994 г. працаваў у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна).
Там ен іграў у наступных спектаклях:
- “Кадрыля ў тэатральнай прасторы” А. Касцецкага (пастаноўка М. Мацкевіча) – Япішкін.
- “Дыяген” У. Канстанцінава і Б. Рацара (пастаноўка У. Забэлы) – Антыох.
- “Вар’яцкі дзень, ці два плюс два” М.Мейё, М. Энекен (пастаноўка М. Мацкевіча) – Метрдатэль.
- “Пан міністар” Ф. Аляхновіча (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Філімон Пупкін.
- “Правінцыйныя анекдоты” А. Вампілава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Калошын.
- “Пры зачыненых дзвярах” Ж.-П. Сартра (пастаноўка В. Расстрыжэнкава)– Жазэф Гарсэн.
- “Саламея і яе амараты” С. Кавалёва (пастаноўка Р. Таліпава) – Гальпір. “Драўляны рыцар” С. Кавалёва (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Кароль, Скныр.
- “Парася, якое спявае” С. Казлова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзядзька Вася.
- “Караль” С. Мрожака (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзядуля.
- “Апошняя ахвяра” М. Астроўскага (пастаноўка М. Захарэвіч, М. Мацкевіча) – Дульчын.
- “Па блакітных хвалях васількоў” С. Казлова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Воўк.
- “Гер Паўль" Т. Дорста (пастаноўка А. Бубашкіна) – Гер Паўль.
- “Чарадзейства ў краіне Оз” Г. Булыкі (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Чараўнік.
- “Прынц Мамабук” А. Дударава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Кароль Мамабук.
- “Буслік супраць Кадука” Г. Марчука (пастаноўка Я. Іўковіча) – Кадук.
- “Тры Дзяды Марозы” Н. Абрамцовай (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзед Мароз.
- “Вавілон” А. Дударава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Андрон.
- “Характары” В. Шукшына (пастаноўка М. Захарэвіч) – Васіль.
- “Вечар” А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Мульцік.
- “На другі дзень Сёмухі” Я. Купалы (пастаноўка Ю. Вуты) – Трахім Сініца.
- “Золушка” Я. Шварца (пастаноўка Ю. Вуты) – Ляснічы.
- “Мамаша Кураж” Б. Брэхта (пастаноўка А. Барткевіча) – Генерал.
- “Зоркі-летавіцы” З. Дудзюк (пастаноўка Т. Вінаградавай) – Князь.
- “Люці” А. Дударава (пастаноўка В. Мурычына) – Капітан.
Віктар Багушэвіч двойчы лаўрэат тэатральнага фестывалю “Маладзечанская сакавіца” за ролю Антыоха ў спектаклі “Дыяген” У. Канстанцінава і Б. Рацара, і за ролю Якуба Гальпіра ў спектаклі “Саламея і яе амараты” С. Кавалёва.
У РТБД працуе з 2004 г.
Яго мінулыя спектаклі:
- “Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Актор.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Дзед.
- “Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Анна.
- “Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Дзергачоў.
- “Трыбунал” А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Камендант.
- “Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Галадар.“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Граф Глостэр.
Яго сённяшнія спектаклі:
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Бацька.
- “Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Воўк.
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Жан-Жак Бутон.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Вадзім.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Лебедзеў.
- “Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марон.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пан Яраш Раўбіч.
- “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Бацька.
- “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Дзед Коля.
- “Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Бурмістр.
- “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Васіль Сямёнавіч.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Мікалай Мікалаевіч.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Дабавiць каментарый

























