Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Баярава Алена Валянцінаўна
Нарадзілася 10 сакавіка у Віцебску.
У 1989 г. скончыла СШ № 37 г. Віцебска.
У 1990 г. паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня прафесара А. Каляды), якую скончыла ў 1994 г., атрымаўшы спецыяльнасць “актрыса драматычнага тэатра, кіно, чытальнік”.
Дыпломныя спектаклі:
- “Лялечны дом” Г. Ібсэна (пастаноўка В. Баркоўскага) – Нора.
- “Бяда ад пяшчотнага сэрца” Ф. Салагуба (пастаноўка Б. Уторава) – Машанька.
- “Еўфрасіння Полацкая” У. Арлова (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Еўфрасіння Полацкая.
- Монаспектакль “Ля самага мора…” паводле Г. Ахматавай (пастаноўка Ф. Варанецкага).
З 1994 па 2000 год працавала ў Белдзяржфілармоніі.
У 2000-2002 гг. удзельнічала ў спектаклях тэатра “Бульвар смеха” і “Гоша”.
Яе спектаклі ў тэатры “Бульвар смеха”:
- “Рок-н-рол на саломе” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Зоська.
- “Вясёлыя жабракі” (пастаноўка С. Кавальчыка) – Мэры.
- “Развясёлае пузырылішча” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Прынцэса.
Яе спектаклі ў тэатры “Гоша”:
- “Зоркі сёмага неба” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Лялька Эля.
- “Прыгоды Біма і Бома на паўднёвым полюсе” (пастаноўка Г. Давыдзькі) –Прынцэса.
- “Чароўныя прыгоды ў навагоднюю ноч” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Ліхадзейка.
У РТБД працуе з 1998 г.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага).
- “Стомлены д'ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Суседка, 2-я дзеўка.
- “Барбара Радзівіл” Р. Баравіковай (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Еўка.
- “Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ганна.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Ваўчыца.
- “Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Золушка.
- “Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Света.
- “Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Жонка імпрэсарыо.
- “Вячэра” Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) – Валачобніца-камедыянтка.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка.
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Перасяленка.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жонка, Сялянка.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Кабыла, Котка.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Вянтурыя.
- “Нязваны госць” С. Бартохавай (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Яна.
- “Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліса.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Ніна Віч.
- “Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мара.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Аўдоцця Назараўна.
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Паветраная ведзьма.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пані Эвеліна Раўбіч.
- “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Маці Рамана.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Клава, Каліса.
- “Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Башлакова.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Марына, Былая жонка (фурыя).
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі:
- “Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Марыя Рыгораўна.
Фотагалерэя
Каментарыi
Аўторак, 1 Чэрвеня 2010 21:36:48, Глядач
Дабавiць каментарый
Аўторак, 1 Чэрвеня 2010 22:12:08, Игорь
Дабавiць каментарый
Аўторак, 1 Чэрвеня 2010 23:48:27, пацаны
Дабавiць каментарый
























