Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Анісенка Валерый
Нарадзіўся 5 чэрвеня ў горадзе Талачын (Віцебская вобласць).
Скончыў у 1965 гг. акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (курс народнага артыста БССР, прафесара Дз. Арлова).
1965-1967 гг. – працаваў акцёрам Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Яго лепшыя спектаклі ў тэатры Якуба Коласа:
- “Ветрык, вей!” Я. Райніса (пастаноўка А. Кродарса) – Улдыс.
- “Сэрца на далоні” паводле І. Шамякіна (пастаноўка А. Падабеда) – Славік.
- “Бацькаўшчына” паводле К. Чорнага (пастаноўка Ф. Шмакава) – Павел Няміра.
Там жа, у Віцебску адбыўся дэбют у рэжысуры (супольна з Дз. Арловым была пастаўлена казка “Беласнежка і сем гномаў” Л. Усцінава і А. Табакова – прэм’ера 1965 г.).
1969-1977 гг. – працаваў акцёрам у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.
Яго найбольш яркія спектаклі:
- “Амністыя” М. Матукоўскага (пастаноўка Ц. Кандрашова) – Хаценчык.
- “Пратакол аднаго пасяджэння” А. Гельмана (пастаноўка Б. Эрына) – Камкоў.
- “Хто смяецца апошнім” К. Крапівы (пастаноўка Л. Рахленкі) – Зёлкін.
- “Паўлінка” Я. Купалы(пастаноўка С. Бірылы) – Якім Сарока.
- “Апошняя ахвяра” А. Астроўскага (пастаноўка Ц. Кандрашова) – Лука Герасімыч Дзеркачоў.
У 1960-70-ыя гг. актыўна займаўся канцэртна-выканальніцкай дзейнасцю як чытальнік: опера “Джардана Бруна” С. Картэса, Дзяржаўны тэатр оперы і балета – ад аўтара; араторыя “Мая Радзіма” Дз. Смольскага, Беларуская філармонія, і шэраг другіх праграм.
З 1977 па 1978 гг. вучыўся ў Маскве на Вышэйшых тэатральных курсах ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (майстэрня народных артыстаў СССР Р. Сіманава і А. Ганчарова), дзе атрымаў дыплом “рэжысёр-пастаноўшчык драмы”.
Яго дыпломны спектакль – “Паляванне на качак” А. Вампілава. Гэтая пастаноўка паспрыяла нараджэнню новага тэатра ў Мінску, і ў 1980-м годзе была прынята пастанова Саўміна БССР аб стварэнні тэатра-студыі кінаакцёра, які В. Анісенка і ўзначаліў.
Да гэтага моманту сем месяцаў (з 1979 па 1980 г.) быў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дзе паставіў спектакль “Пазнай сябе” М. Саенкі.
У 1981-82 гг. – галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра (па-сутнасці, з’яўляецца яго стваральнікам).
Яго пастаноўкі:
- “Усё яго жыццё” паводле Я. Габрыловіча.
- “Сам-насам з усімі” А. Гельмана.
У 1982-2000 гг. – галоўны рэжысёр Беларускага радыё, дзе ажыццявіў каля 100 радыёспектакляў пераважна паводле твораў беларускіх аўтараў.
З 1994 па 2000 г. – мастацкі кіраўнік дырэкцыі праграм Беларускага радыёвяшчання.
Здымаў мастацкія і дакументальныя фільмы.
Яго найбольш яркія радыёпастаноўкі:
- “Нельга забыць” У. Караткевіча.
- “Чорны замак Альшанскі” У. Каратевіча.
- “Родныя дзеці” паводле Н. Гілевіча.
- “Кар’ер” В. Быкава.
- “У тумане” В. Быкава.
- “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле У. Караткевіча.
- “Мёртым не баліць” паводле В. Быкава.
- “Знак бяды” паводле В. Быкава.
1990 г. – паставіў у Брэсцкім абласным тэатры спектакль “Машэка” паводле аднайменнай п’есы М. Арахоўскага (адкрыццё аўтара).
Сярод найбольш значных:
- “Крык чайкі”А. Асіпенкі.
- “Паляванне на апошняга жураўля”А. Жука.
- “Чорная быль Беларусі” – таксама і аўтар сцэнару.
- “Прывіды” М. Арахоўскага.
- “Кадзіш”(да 50-годдзя расстрэлу Мінскага гета) – таксама і аўтар сцэнару.
У 1995-м і ў 1996-х гг. паставіў на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматругіі спектаклі “Рычард” і “Макбет” В. Шэкспіра, якія сталі адной з найбольш яркіх падзей тэатральнага жыцця Беларусі.
Першым з беларускіх тэатральных рэжысёраў дэбютаваў на сусветна прэстыжным тэатральным фестывалі ў Эдынбургу (Вялікабрытанія, 1995-1996 гг.) са спектаклямі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Рычард” і “Макбет”, якія атрымалі вышэйшую адзнаку журы фестывалю.
У 1997 г. – паставіў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Гамлет” В. Шэкспіра, з якім удзельнічаў у XXVIII-м Міжнародным фестывалі ў Іспаніі (Барселона, Сітчэс).
З 2000 г. – мастацкі кіраўнік, дырэктар-мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Яго мінулыя пастаноўкі:
- 1995 г. – “Рычард” В. Шэкспіра.
- 1996 г. – “Макбет” В. Шэкспіра.
- 2002 г. – “Толькі дурні сумуюць” спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (Ізраіль).
- 2002 г. – “Понцій Пілат” А. Курэйчыка
- 2005 г. – “Трыбунал” Андрэя Макаёнка (да 60-годдзя Вялікай Перамогі).
- 2005 г. – “Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) ў сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва.
Яго пастаноўкі сёння ў рэпертуары тэатра:
- 2001 г. – “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- 2002 г. – “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч.
- 2002 г. – “Палёты з Анёлам” З. Сагалава.
- 2004 г. – “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка.
- 2004 г. – “Нязваны госць” С. Бартохавай.
- 2005 г. – “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава.
- 2006 г. – “Іванаў” А. Чэхава.
- 2007 г. – “Прызнанне” літаратурна-вакальная кампазіцыя, сцэнічная ідэя Валерыя Анісенкі.
- 2008 г. – “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча.
- 2008 г. – “Раман + Юлія” Д. Балыка, пастаноўка і рэжысура сумесна з Кацярынай Тарасавай.
- 2009 г. – “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (да 65-годдзя Вялікай Перамогі).
- 2009 г. – “Чайка” А. Чэхава.
Акцёрскія работы:
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) –Прафесар-фізік.
- “Палёты з Анёлам” З. Сагалава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Мастак.
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Жан-Батыст Паклен дэ Мальер.
- “Прызнанне” літаратурна-вакальная кампазіцыя (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ён.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Граф Ісленьеў.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пётр Мікалаевіч Сорын.
В. Анісенка вядзе актыўную педагагічную дзейнасць, якую пачаў у 1972 г. у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, а з 1996 г. працуе на пасадзе прафесара кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва. У 2002 г. выпусціў курс выдатна падрыхтаваных прафесіяналаў, якія зараз складаюць большую частку трупы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
У афіцыйнай праграме XXVIII міжнароднага фестываля ў Іспаніі (г. Барселона, Сітчэс, 1997 г.) прачытаў курс лекцый па драматургіі В. Шэкспіра.
Вядзе навукова-даследчую і навукова-метадычную працу. Ім апублікаваныя тэксты лекцый “Канспект па Шэкспіру” на рускай, іспанскай і англійскай мовах (Мн., Арлекін, 1997. – 64 ст.), аўтабіяграфічная кніга “Запіскі пачынаючага” (Мн., ОО “Беллітфонд”, 2004. – 304 ст.), а таксама шэраг артыкулаў у рэспубліканскай і замежнай прэсе.
Паводле артыкула журналіста газеты “СБ Беларусь сегодня” Валянціна Пепеляева “Короли и капуста” (ад 17 ліпеня 2009 г.) апошняя пастаноўка В. Анісенкі “Чайка” стала адным з лідэраў мінулага тэатральнага сезона. Журналіст вылучае “Чайку” па чатырох намінацыях: Лепшы спектакль, лепшы рэжысёр, лепшая мужчынская роля (Дзяніс Паршын за ролю Трэплева і Канстанін Воранаў за ролю Дорна) і лепшая жаночая роля (Вераніка Буслаева за ролю Ніны Зарэчнай). Акрамя таго ў намінацыю “лепшая актрыса” В. Пепеляеў вылучае і Анастасію Баброву за ролю Ані ў спектаклі “Калі скончыцца вайна” П. Пражко ў пастаноўцы В. Анісенкі.
Яго ўзнагароды:
- 1966 г. – Ганаровая грамата Міністэрства культуры БССР.
- 1967 г. – Ганаровая грамата Міністэрства культуры БССР.
- 1975 г. – Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР.
- 1985 г. – Ганаровая грамата Дзяржтэлерадыё БССР.
- 1990 г. – дыплом на фестывалі тэатраў СССР (радыёспектакль “Знак бяды” В. Быкава).
- 1990 г. – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (за пастаноўку радыёспектакляў “У тумане” і “Кар’ер” В. Быкава).
- 1991 г. – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
- 1996 г. – яго спектаклі “Рычард” і “Макбет” – лаўрэаты 49-га і 50-га Міжнароднага Эдынбургскага фестывалю.
“Славянскія тэатральныя сустрэчы” – спектакль “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі “За лепшую жаночую ролю” заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т. Мархель, спецыяльны прыз журы артыстцы Л. Сідаркевіч за выкананне ролі Ліў (г. Бранск, Расія, май, 2002 г.).
ІХ Міжнародны тэатральны фестываль – паспяховы ўдзел спектакля “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі (г. Сібіу, Румынія, май, 2002 г.).
2002 г. – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Тэатральнае мастацтва”.
Міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” – спектакль “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі “Лепшая жаночая роля” заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т. Мархель (г. Масква, Расія, лістапад, 2003 г.).
ІІІ Міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” – спецыяльны дыплом “За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі” спектаклю “Трыбунал” А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі. Залаты дыплом за лепшую ролю артыстцы Л. Стрыжовай, спектакль “Трыбунал” А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі. (г. Мінск, лістапад, 2005 г.).
Міжнародны тэатральны фестываль “Этот День Победы...” – спектакль “Трыбунал” А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі, прыз за лепшую жаночую ролю артыстцы Т. Мархель, прыз за лепшую мужчынскую ролю артысту В. Ласоўскаму (г. Масква, Расія, май, 2005 г.).
Фестываль “Тэатральнае кола” – дыплом спектаклю “Палёты з анёлам” З. Сагалава (г. Тальяці, Расія, красавік, 2006 г.).
ХІV Фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” – дыплом, спецыяльны прыз журы “За высокую грамадзянскую пазіцыю і яркае творчае ўвасабленне трагічнай тэмы ў гісторыі Украіны, Беларусі і Расіі” спектаклю “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (г. Бранск, Расія, май, 2006 г.)
2006 г. – прэмія “За духоўнае адраджэнне” (вядучы ў 10-серыйным дакументальным тэлефільме “Гісторыя Перамогі” (2005 г.).
ХV Фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” – спектакль “Палёты з анёлам” З. Сагалава, прыз за лепшую мужчынскую ролю артысту В. Анісенку (г. Бранск, Расія, май, 2007 г.)
Фестываль “Мельпамена Таўрыі” – спектакль “Жанчыны Бергмана”
М. Рудкоўскага (г. Херсон, Украіна, чэрвень, 2008 г.) – Гран-пры фестывалю і галоўны прыз незалежнага журы прэсы.
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Блукаючыя зоркі” (Украіна, г. Кіеў, 4-6 верасня 2008 г.) – спектакль “Палёты з Анёлам” З. Сагалава, пастаноўка Валерыя Анісенкі – дыплом фестывалю.
Міжнародным фестывалі “Чэхаўскія тэатральныя сезоны ў Ялце” (Рэспубліка Крым, г. Ялта, 8-12 верасня 2008 г.) – спектакль “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі. Ганаровы дыплом. Таццяна Мархель – лаўрэат у намінацыі “Лепшая жаночая роля ў сучаснай п’есе”.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Пятніца, 9 Кастрычніка 2009 23:45:30, Зон
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 22 Сакавіка 2010 03:44:40, чалавек з залы
Дабавiць каментарый
Пятніца, 7 Мая 2010 14:38:37, Вопрос
Дабавiць каментарый
Субота, 5 Чэрвеня 2010 13:20:13, Ліза
Дабавiць каментарый













