Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Буслаева Вераніка Аляксандраўна
Нарадзілася 3 кастрычніка у Мінску.
Скончыла СШ № 214 г. Мінска.
У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць “рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін”.
Дыпломныя спектаклі:
- “Апошнія” М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Вера.
- “Жаніцьба Бялугіна” М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Бялугіна, Таццяна Сырамятава.
З 2001 г. працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 2-я райская птушка, Істота.
- “Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ведзьма, Ледзі Макбет.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Маладая ваўчыца.
- “Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (аўтар спектакля Сяргей Кавальчык) – Капрал.
- “Каласнікі” А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Эйпрыл.
- “Трыбунал” Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Зіна.
- “Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША) – Марэла.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кардэлія.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка.
- “Адэль” Я. Таганава (пастаноўка Віталя Дудзіна) – Хрысціна.
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Жонка ліквідатара.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Нявестка.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жабка, Серпанціна.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Іаана.
- “Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Заяц.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аркадзія.
- “Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жуля.
- “Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Псіхея.
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Берта.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Майка.
- “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Таня.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ніна Зарэчная.
- “Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Эрна.
- “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Булька.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Наталля, Істота з іншага свету, Былая жонка (фурыя).
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:
- “Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Трына.
3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: сумесна з М. Паніматчанкам паставіла спектакль "Скарб" В. Такарчук, у якім сыграла ролю Крысі Поплах.
У 2004 г. атрымала Гранд-прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
За ролю Сястры Іааны ў спектаклі “П'емонцкі звер”А. Курэйчыка, пастаноўка В. Анісенкі, атрымала спецыяльны прыз журы фестывалю “Лістапад-2007”.
Акрамя працы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, займаецца педагагічнай дзейнасцю: працуе педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладае сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.
Фотагалерэя
Каментарыi
Серада, 25 Лістапада 2009 23:12:41, ...
Дабавiць каментарый
Пятніца, 16 Красавіка 2010 01:20:12, Halina
Дабавiць каментарый
Чацвер, 22 Красавіка 2010 11:01:41, Полина
Дабавiць каментарый
Серада, 5 Мая 2010 15:02:55, Таня
Дабавiць каментарый

























