Галоўная / Трупа
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Аўторак, 14 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: Інтэлектуальная камедыя
Серада, 15 Верасня 2010
Пачатак у 1900
Жанр: канцэртная праграма Валянціна Каваліва
Чацвер, 23 Верасня 2010
Пачатак у 1900


Воранаў Канстанцін Аркадзьевіч
Нарадзіўся 10 ліпеня 1960 г. у Маскве.
У 1977 г. скончыў СШ № 75.
У 1980 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і скончыў яго ў 1984 г., атрымаўшы спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно” (майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў А. Бутакова).
Дыпломныя спектаклі:
- “Варвары” М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Рэдазубаў.
- “Іркуцкая гісторыя” А. Арбузава (пастаноўка Ю. Сідарава) – Віктар.
- “Узлёт” А. Дударава (тэлеспектакль, пастаноўка В. Басава) – Шольц.
З 1984 па 1986 год працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйску.
Іграў у спектаклях:
- “Хрустальны туфлік” Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка М. Кавальчыка) – Кароль.
- “Шрамы на сэрцы” Я. Шабана (пастаноўка В. Баркоўскага) –Арнольд.
- “Кот у ботах” С. Пракоф’евай, І. Такмаковай (пастаноўка В. Баркоўскага) – Кароль.
- “Ад трох да пяці” А. Чхаідзэ (пастаноўка В. Баркоўскага) – Гія.
У перыяд 1986-1994 гг. з'яўляўся акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача.
Удзельнічаў у наступных пастаноўках:
- “Асоль” А.Грына (пастаноўка У. Караткевіча) –Скотэр.
- “Аперацыя “Дарагі хлопчык” С.Міхалкова (пастаноўка У. Караткевіча) –Рэпарцёр.
- “Уся надзея” М.Рошчына (пастаноўка У. Караткевіча) –Салдат.
- “Паядынак” М.Матукоўскага (пастаноўка У. Караткевіча) –Друлінг.
- “Як я быў вундэркіндам” А.Вольскага, У.Машкова (пастаноўка С. Розава і В. Новікава) – Тата.
- “Рыгорка – ясная зорка” А.Вярцінскага (пастаноўка В. Новікава, У. Караткевіча) –Другі сын.
- “На ўсякага мудраца хапае прастаты” А.Астроўскага (пастаноўка А. Стрыкунова) – Чалавек Турусінай.
- “Петэр Мунк і яго каменнае сэрца” В. Гаўфа (пастаноўка Г. Каменскай) – Міхель, Эзехіль.
- “Міколка-паравоз” М. Лынькова (пастаноўка Р. Баравіка і А. Курловіча) – Нямецкі афіцэр.
- “Казачны домік” М.Стэгліка (пастаноўка М. Пятрова) –Паляўнічы.
- “Хачу быць чараўніцай” М.Нячаева (пастаноўка Г. Каменскай) –Трытон Трыт.
- “Пра Іванку-дурненькага” М.Барценева (пастаноўка Ю. Бярозы) –Разбойнік.
- “Казка пра папа і работніка яго Балду” А.Пушкіна (пастаноўка В. Глыбокавай) –Цыган.
- “Ганенне і забойства Жана-Поля Марата” П.Вайса (пастаноўка В. Глыбокавай) –Санітар.
- “Галасы травы” Т.Кэпата (пастаноўка В. Глыбокавай)– Шэрыф.
- “Прыйдзе чалавечак” Л.Расеба (пастаноўка Ю. Кізінека) –Лесавік.
- “Чыпаліна і яго сябры” С. Пракофьевай, І. Такмаковай (пастаноўка М. Абрамава) – Сіньёр Гарошак.
- “Востраў скарбаў” Р.Стывенсана (пастаноўка М. Абрамава) – Бэн Ган.
- “Чарадзейная гісторыя пра цара джынаў, удачлівага Аладзіна і прынцэсу Будар” У. Граўцова і М. Абрамава (пастаноўка М. Абрамава) – Нявольнік.
- “Плуфт, альбо Маленькая здань” М.-К.Машаду (пастаноўка С. Рытава) – Дзядзька.
- “Сабака Баскервіляў” А.КонанДойла (пастаноўка М. Абрамава) –Сабака Баскервіляў.
- “Песня пра зубра” А. Дударава паводле М. Гусоўскага (пастаноўка М. Абрамава).
Зняўся у тэлефільме “Кніганошы”–Навабранец.
Іграў у кінафільмах:
- “Пушча”–Жаніх.
- “Дзіўны фарпост”–Прыказчык.
- “Карціна”–Мастак.
- “В июне 41-го” (пастаноўка А. Франскевіча-Лайе) – Бандыт.
- “Вогненны крыж”– Пасечнік.
У РТБД працуе з 2005 г.
Яго мінулыя спектаклі:
- “Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Імпрэсарыо.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Граф Кент.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Іванаў.
Яго сённяшнія спектаклі:
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Айцец Бутрамей, Брат Сіла.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Граф Шабельскі.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Босак-Яроцкі.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Стыля, Лявон.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Дорн.
- “Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Пыза.
Яго спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:
- “Ідылія для падзорнай трубы” Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Ён.
Канстанцін Воранаў з'яўляецца заснавальнікам прыза “Крыштальная ластаўка” ГА "БСТД", якім узнагароджваюць дзеячаў тэатральнага мастацтва ў галіне пластыкі і харэаграфіі драматычных тэатраў з 2001 г.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Панядзелак, 28 Верасня 2009 22:37:15, Замуховский
Дабавiць каментарый
Пятніца, 9 Кастрычніка 2009 22:42:36, Шалэйка
Дабавiць каментарый















