ДЗЁННІК ПАЭТА
(ІНТЫМНЫ ДЗЁННІК)

Аўтар:
Сяргей Кавалёў
Жанр:
Гісторыя кахання і здрады
Рэжысёр:
лаўрэат прэміі
«За духоўнае адраджэнне» Віталь Баркоўскі
Мастак-пастаноўшчык:
Алена Ігруша
Рэжысёр па пластыцы:
заслужаны артыст РБ
Ігар Сігоў
Балетмайстар:
Вольга Скварцова
Музычнае афармленне:
Цімур Каліноўскі
Мастак па святле:
Сяргей Цыпкін
Прэм’ера:
16 студзеня 2009
Працягласць:
1 г. 50 хв. з антрактам

У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, «замалёўкі» з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней інтымнага дзённіка. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?

Цікавая драматургічная задумка аўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму. Дзякуючы пластычнаму рашэнню і музыцы, спектакль пагружае гледача ў свет самых тонкіх пачуццяў герояў.

фестывалi і гастролі

2011 г.

 

Х Міжнародны тэатральны фестываль «Славія» (г. Белград, Сербія),
Старшыня журы Рыста Стэфаноўскі (Македонія) назваў спектакль адным з лепшых на фестывалі.

Прызы і ўзнагароды

 

Ролі выконваюць

Максім, Пётра

Клава, Каліса

Вольга, Вераніка

Салтыкоў, Макс

Стыля, Лявон

Дар’я Цімафееўна,
Ядзвіга Антонаўна

Вiдэа

Прэса

Два Багдановічы і адно каханне — Вікторыя БЕЛЯКОВА, Мастацтва, № 15 (883) 11.04.2009 — 17.04.2009 г

Балканскі экспрэсСяргей Кавалёў, “Мастацтва”, 2011 г.

АрАрАт. Мнение с Александром Найдёновым — Катерина Еремина, Культпросвет, 2.06.2016

Водгукі

Огромное спасибо! Обалденная игра! Потрясающе! Именно в этом составе, именно с Марченко и Сидоркевич!
Отдельный респект Сигову!
Игорь, Вы супер-звезда!
Обожаю РТБД!

29.01.2015

Необычный сюжет и очень талантливые актёры! Спасибо! Очень понравилось!

12.11.2014

Эмоцыі! Вось што было ў гэтым спектаклі для мяне! Магчыма, штосці засталося не зразумелым, не да спадобы, але шмат думак вы мне падарылі сваімі пачуццямі. Падкрэсліваю: ЭМОЦЫІ, ПАЧУЦЦІ і РАЗВАЖАННІ над сваімі праекцыямі ад вобразаў вашых герояў!
Дзякуй!

18.10.2014

Очень люблю этот спектакль и всегда с удовольствием смотрю как в первый раз! Интересная задумка и оригинальное воплощение! Спасибо ещё раз! )

Александра Азаренко, 14.05.2016

Быў на “Дзённіку паэта” цудоўна. Дзякуючы ўлюбёным акцёрам і пастановачнай групе перавярнулі і закранулі самыя тонкія струны душы і сэрца. Яшчэ раз звярнуўся да творчасці Багдановіча і да нашай абыдзённасці.
Ад душы раю ўсім пры магчымасці наведаць і паглядзець.
Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да стварэння гэтага спектакля.

Ваня Сіняўскі, 14.05.2016

Гэты спектакль падзяліў мяне на дзве палавінкі, якія дагэтуль шукаюць кампраміс паміж сабой.
Спектакль пакінуў у мяне дваістыя адчуванні. Першы аспект – гэта тэма і яе сцэнічная падача. “Дзённік паэта” – дастаткова правакатыўны спектакль. Другая яго назва – “Інтымны дзённік” – больш, на мой погляд, адпавядае зместу. Яна загадзя рыхтуе гледача, які напэўна чакаў пабачыць класічнае жыццяапісанне паэта, да таго, што ён убачыць на сцэне насамрэч.
Для тых, хто не глядзеў спектакль, патлумачу, што сюжэт пабудаваны вакол дзённіка паэта Максіма Багдановіча, дзе ён нібыта апісвае свае пачуцці (не заўсёды платанічныя) да замужняй жанчыны, з якой пазнаёміўся падчас свайго жыцця ў Крыму ў 1915 годзе. Аўтарам гэтай фантазіі стаў Сяргей Кавалёў, а ўвасобіў яе на сцэне рэжысёр Віталь Баркоўскі.

Чытаць далей…

Дар’я Пятровіч, 14.05.2016

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

1 + 2 =

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS