ДЗЕД

Аўтар:
Вячаслаў Панін
Жанр:
трагікамедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык:
Дзяніс Паршын
Мастак-пастаноўшчык:
Юрый Саламонаў
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі:
заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў
Харэограф:
Святлана Навуменка
Кампазітар:
Віталь Суддзін
Мастак па святле:
Сямён Давыдзенка
Радыёперамовы і шумавыя эфекты:
Інга Шавялёва
Прэм’ера:
6 мая 2015 г.
Працягласць:
1 г. 30 хв. без антракта

12+

Ветэранам Вялікай вайны прысвячаецца… Што такое вайна? Для кагосьці вайна – гэта слёзы і жах стратаў, для кагосьці – не больш чым камп’ютарная «стралялка»… Хтосьці з жахам успамінае свіст куль падчас бою, а хтосьці з энтузіязмам «крышыць» віртуальнага ворага, перажоўваючы хот-дог. Пры гэтым другія з’яўляюцца ўнукамі першых… Як і калі пралягла прорва паміж імі? І ці існуе гэта прорва ўвогуле? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у спектаклі «Дзед», галоўным героем якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Усе мы – патэнцыяльныя воіны і, гіпатэтычна, гатовыя абараніць сваю Радзіму. А ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых «тут і цяпер»? Ці зможам абараніць ад абыякавасці тых людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму і перамаглі яго 70 гадоў назад?.. Спектакль «Дзед» – гэта наша эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій, жаданне адказаць на этычныя пытанні, адназначных адказаў на якія – няма.
А яшчэ, мы жадаем, каб наш глядач выразна і ясна разумеў, ШТО для ўсяго свету азначае Вялікая Перамога, і быў у стане адрозніць праўду ад хлусні ў сучасным хаосе гістарычных розначытанняў.

фестывалi і гастролі

2015

V Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча (кастрычнік 2015г., Бабруйск)

Прызы і ўзнагароды

РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ

Дзед

Дзед

Светка

Светка

Сцяпан

Сцяпан

Клаўдзія Пятроўна

Клаўдзія Пятроўна

Ленка

Ленка

Ніна Іванаўна

Ніна Іванаўна

Генка

Рабочыя

Вiдэа

Прэса

Забранае жыццё — Жанна Лашкевіч, Мастацтва, май 2015.

“Дзед”: фінал бянтэжыць — Надзея БУНЦЭВІЧ, Культура, №19, 2015

Яшчэ не рэжысёр, але ўжо i не акцёр — Наталля Сцяпура, СБ.Беларусь сегодня, 15.04.2015

Бобруйск принимает фестиваль национальной драматургии имени Дунина-Марцинкевича — БТ, 31.10.2015

Дзякуй дзеду за… — Ларыса Цімошык, Звязда, 16.05.2015

“Среда размышления”. Разрыв поколений — Алена Гануліч, Астравецкая праўда, 27.05.2015

Дед — Дар’я Пятровіч, Блог, 13.05.2015

 

Водгукі

Вялікі дзякуй! Брава артыстам і рэжысёру! Вам павага за тэму і цеплыню. Мы вас любім!

г.п. Радашковічы, 22.06.2015.

Сердечная благодарность участникам спектакля «Дзед» и режиссеру Д.Паршину за замечательную постановку, очень нужную и важную в наше прагматичное время. Получили огромное удовольствие! Спасибо!

22.06.2015

Дед! Спасибо за победу, за то, что живы!!! Извини за то, что дурни, будем исправляться!

22.06.2015

Вельмі ўдалы дэбют, Дзяніс! Гульня артыстаў – вышэй усіх пахвал! Вялікі дзякуй!

Госць з Барысава, 6.05.2015

Пронзительно… Очень сильная игра актеров. Постановка великолепная. Спасибо, любимый театр.

Всегда ваши борисовчане, 22.06.2015

Трогает…

22.06.2015

Дзякуй вялікі! Вельмі кранула! Добрая праца як актораў, так і рэжысёра! Хацелася б, кааб гэты спектакль застаўся ў рэпертуары тэатра. Merci beaucoup!

Юлія, 7.05.2015

Дзякуй вялікі! Вельмі патрэбны спектакль для нашых счарцвелых і матэрыяльных душ.

3.06.2015

О любви к родителям и нашим дедам.. “Дзед” -очередная разрывающая сердце в секунду постановка в Театре белорусской драматургии. Ходил в среду, но не было времени написать всё, что я прочувствовал. Кто не знаком с этим театром, обязательно сходите. Прочувствуйте #сапраўдныяэмоцыі — такой слоган нового сезона.
Я невероятно впечатлён игрой актёров. На сцене — Заслуженные артисты Валентин Соловьёв и Людмила Сидоркевич. И мои очень любимые Андрей Добровольский и Наталья Холодович. Все играют так близко и честно, что могу их смело назвать народными. Это величайшее удовольствие видеть такие сюжеты в их воплощении. А история на сцене — весьма актуальная. Всю постановку смотрел довольно ровно, но в конце Соловьёв просто в клочья разнёс. Не театральный эпитет, знаю. Но что внутри меня творилось…
Рекомендую! Настоящий театр с настоящими эмоциями.
А сегодня иду на “Любовь людей”. Уже в предвкушении.

Евгений Перлин, 21.01.2017

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

12 + 9 =

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS