ГАРЦУЕЎ

Аляксандр Фёдаравіч

Мастацкі кіраўнік

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1959 года ў Магілёўскай вобласці Чавускага раёна ў вёсцы Сухары.

У 1980г. скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

У 2000 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста РФ – Леаніда Хейфеца.

З 1998 па 2015гг. працаваў у Беларускай дзяржаўнай акамэміі мастацтваў (дацэнт). Выкладаў майстэрства акцёра і рэжысуру драмы, быў мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы.

1980-2001гг. акцёр, 2001-2012гг. рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы.

У 2012г. прызначаны мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь («Не мой» А.Адамовіча), 2011г.
У 2015 годзе атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэат і дыпламант шматлікіх міжнародных фестываляў: Масква, Санкт-Пецярбург, Тальяці, Вільнюс (Літва), Беласток (Польшча), Сібіу (Румынія), Каір (Егіпет).
Рэжысёр паставіў каля 40 спектакляў у тэатрах Беларусі.

 
Найбольш значныя пастаноўкі

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Купалы:
«Крывавая Мэры» Д. Бойкі (1996 г.).
«Трыстан і Ізольда» С.Кавалёва (1999 г.).
«Брат мой Сымон» А.Казанцава (2000 г.).
«Кім» А.Дударава (2001 г.).
«Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка (2003 г.).
«Івона-прынцэса Бургундская» В.Гамбровіча (2005 г.).
«Маэстра» М.Ладо (2006 г.).
«Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (2008 г.).
«Хам» Э.Ажэшка (2009 г.).
«Не мой» паводле аповесці А.Адамовіча (2010 г.).
«Людзі на балоце» І.Мележа (2012 г.).
 
Магілёўскі драматычны тэатр:
«Люці» А.Дударава (2002 г.)
 
Гродненскі абласны драматычны тэатр:
«Раскіданае гняздо» Я.Купалы (2005 г.).
«Прымакі» Я.Купалы (2006 г.).
 
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр:
«Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (2010 г.).
«Ноч Гельвера» І.Вілквіста (2011 г.).

Пастаноўкі ў іншых тэатрах:
«Субота. Нядзеля. Панядзелак » Э.дэ Філіпа (2012 г.) – Гомельскі абласны драматычны тэатр.
«Рэвізор» М.Гогаля (2013 г.) – Новы драматычны тэатр.
«Сам-насам з дыназаўрам» Д.Логана (2014г.) – Альфа-тэатр.
 
Адным з выбітных спектакляў А.Гарцуева стаў «Не мой» паводле аповесці Алеся Адамовіча. Падчас Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі гэты спектакль Купалаўскага тэатра перамог адразу ў пяці намінацыях:

  • «Найлепшы спектакль года»;
  • «Найлепшая жаночая роля» — Святлана Анікей за ролю Паліны;
  • «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (сцэнаграфія і касцюмы) – Барыс Герлаван і Алена Ігруша;
  • «Найлепшае музычнае афармленне спектакля» — Алег Хадоска;
  • «Найлепшая сучасная беларуская пастаноўка паводле твораў беларускіх аўтараў» (для сучасных драматургаў і (або) рэжысёраў, якія стварылі пастаноўку па творы сучаснага беларускага аўтара) — Алена Калюнова і Аляксандр Гарцуеў.
 
Спектаклі ў РТБД

«Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (2013 г.)
«Раскіданае гняздо» Я.Купалы (2013 г.)
«Кантракт» Ф. Вэбэра (2014 г.)
«Любоў людзей» Д.Багаслаўскага (2015 г.)
«Партрэт» поводле аднайменнай аповесці М.Гогаля (інсцэніроўка С.Навуменка) (2016 г.)
«Пелікан» А.Стрындберга (2016 г.)

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS