АЛЯКСАНДР МАРЧАНКА

Нарадзіўся 14 студзеня 1979 г. у Магілёве.
У 2002 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін» (майстэрня дацэнта В. Анісенкі), атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў.
Працаваў выкладчыкам музычна-тэатральных прадметаў у СШ №136 і №27 г.Мінска.
Працаваў педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе В. Анісенкі.
У РТБД працуе з 2000г.
У 2008 г. працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Цэнтры беларускай драматургіі.
З 2009 г. кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.
2010 г. — Куратар і рэжысёр праекта «Пантон. Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы » (сумесны праект Інстытута імя Гётэ ў Мінску і Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры), 
2011 г. — Куратар лабараторыі «Идентификация. Между фактом и фикцией» (сумесна з аб’яднаннем Mit-Ost, Германія)
2012–2015 гг. — Арганізатар лабараторый для маладых беларускіх драматургаў,
2010–2012 гг. — Куратар ад Беларусі «Смотра молодых деятелей театра стран СНГ, Балтии и Грузии»,
2012 г. — Куратар лабараторыі «SYPEMEDA» сумесна з вышэйшай школай мастацтваў Берна (Швейцарыя),
 2013 г. — Куратар сумеснага спектакля па п’есе Дз.Багаслаўскага «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (Беларусь–Расія–Кыргызстан), рэж. Шаміль Дыйканбаев,
2015 г. — Кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі, лістапад 2015 г.

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка С. Кавальчыка) – Салдат
«Белы анёл з чорнымі крыламі» Д. Балыка (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Самойлаў.
«Дажыць да прэм’еры» М.Рудкоўскага (рэжысёр П. Харланчук) – Лёша.
«Дзённік паэта»(«Інтымны дзённік») С. Кавалёва (пастаноўка В. Баркоўскага) – Максім, Пётра.
«Ліфт» (рэжысёр Г. Чарнабаева) – Ігар.
«Раскіданае гняздо» (пастаноўка А. Гарцуева) – Паніч.
«Сіндром Медэі» Ю.Чарняўскай (рэжысёр К. Аверкава) – Эдзік.
«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (рэжысёр Ш. Дыйканбаеў) – Альберт.
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Мясцовы жыхар.

 

Мінулыя спектаклі:

«Містэр Розыгрыш» С. Кандрашова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Антон.
«Макбет» В. Шэкспіра (пастаноўка В. Анісенкі) – Макдуф.
«Балада пра Бландою» С. Кавалёва (пастаноўка У. Паржэцкай) – Дадон.
«Рычард» В. Шэкспіра (пастаноўка В. Анісенкі) – Рыверс.
«Песні ваўка» В. Паніна (пастаноўка У. Арлова) – Алень.
«Зона»Х» А. Карэліна (пастаноўка С. Гавенка) – Стральцоў.
«Понцій Пілат» А. Курэйчыка (пастаноўка В. Анісенкі) – Ісус Назарэй.
«Хрустальны туфлік» Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка С. Кавальчыка) – Саветнік.
«Каласнікі» А. Шчуцкага (пастаноўка В. Грыгалюнаса і А. Шчуцкага) – Джэры.
«Ганна ў тропіках» Н. Круза (пастаноўка Д. Бэнкса (ЗША)) – Палома.
«Кароль Лір» В. Шэкспіра (пастаноўка А. Ішчанкі (Расія) – Герцаг Бургундскі.
«Чорны квадрат» М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка А. Гарцуева) – Малевіч.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У. Аксенкруга (пастаноўка С. Кавальчыка) – Кракадзіл, Кот.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка В. Анісенкі) – Рыцар Жафрэй.
«Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўка В. Анісенкі і С. Кавальчыка) – Шарль-Варле дэ Лагранж.
«Шлях у Царград» З. Косціча (пастаноўка С. Кавальчыка) – Кланімір, Чорная маска, Сведка “В”.
«Раман + Юлія» Д. Балыка (пастаноўка В. Анісенкі і К. Тарасавай) – Танцор на дыскатэцы.
«Вяртанне галадара» С. Кавалёва (пастаноўка К. Аверкавай) – Істота са «свету Кафкі».

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі:

«Сляпая зорка» (аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага) – Псіхолаг

Дыпломныя спектаклі:

«Апошнія» М.Горкага (пастаноўка А.Бутакова) – Якаў.
«Жаніцьба Бялугіна» М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Сырамятаў.

Рэжысёрскія работы

«Іванаў» А.П. Чэхава (пастаноўка В.Анісенкі), рэжысёр-практыкант – РТБД, 2006 г.
«Ідылія для падзорнай трубы з аркестрам» Т.Ламонова – Цэнтр беларускай драматургіі, 2008 г.
«Хлам» М. Дурненкова – Цэнтр беларускай драматургіі, 2009 г.
«Вырадак» Марыуса фон Майенбурга, сцэнічнае чытанне ў рамках праекта “Пантон» – Цэнтр беларускай драматургіі, 2010 г.
«Інфляцыя пачуццяў» Н.Рудковского – РТБД, 2012 г.
«У надзвычайным становішчы» Фалька Рыхтэра. Сцэнічныя чытанні ў рамках прэзентацыі зборніка нямецкамоўнай драматургіі «ШАГ4», Цэнтр беларускай драматургіі, 2012 г.
«Леанарда» Эвальда Флизара – Нацыянальны тэатр ім.Я.Коласа, г.Віцебск, 2013 г.
«Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова – Нацыянальны тэатр ім.Я.Коласа, г.Віцебск, 2014 г.
«Мабыць?», дакументальны спектакль – РТБД, 2014 г.

Незалежныя праекты

«PATRIS» С.Анцэлевіча, В.Красоўскага, Дз.Багаслаўскага (рэжысёр С. Анцэлевіч) – Центр визуальных и исполнительских искусств «АРТ Корпорейшн», 2013 г.
«Георг Бюхнер. Танец мечты» Вольфганга Хэнча (рэжысёр Т.Навумава), 2013 г.

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS