ТАЦЦЯНА МАРХЕЛЬ

Народная артыстка Беларусі

 

Нарадзілася 19 студзеня ў в. Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1957–1959 гг. працавала медыцынскай сястрой у Медсанчастцы МТЗ г. Мінска.
У 1959–1963 гг. вучылася ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Пад час вучобы сыграла ў спектаклі «Егер» паводле А. Чэхава (пастаноўка В. Галіны).
У 1963–1966 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
З 1966 па 1967 год працавала ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстана, г. Алма-Аты.
З 1967 па 1970 год працавала ў Магілёўскім драматычным тэатры.
У 1970–1986 гг. працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.
У 1987–1993 гг. працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.
У РТБД працуе з 1993 года.
1989 г. – прымала ўдзел у запісу першага альбома рок-гурта «Уліс»«Краіна доўгай белай хмары».
Таццяна Мархель – непаўторны інтэрпрэтатар абрадавых цыклаў. Яна прадстаўляла Беларусь на міжнародных фальклорных фестывалях у Вільні, Таліне, Маскве, Адэсе, Польшчы, ЗША ды іншых краінах. У спектаклі «Чарнобыльская малітва» гучаць беларускія народныя песні ў яе выкананні, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна. Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы: «І мацярынскі чуецца напеў» (1984), «Вось такі лёс» (1994) і інш.
Прэміі і ўзнагароды

1978 г. – Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 1984 г. – атрымала званне «Заслужаная артыстка БССР». 1999 г. – узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2004 г. – ўзнагароджаная медалём Фр. Скарыны за значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства. 2011 г. – атрымала званне «Народная артыстка Беларусі». 1994 г. – лаўрэат Міжнароднага конкурса радыёспектакляў «Суздаль-94» у Суздалі. 2001 г. – Прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі «Залаты Віцязь» (г. Тамбоў). 2001 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на фестывалі Нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (за ролю Інгрыд у спектаклі «Жанчыны Бергмана»); 2002 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на фестывалі «Славянскія тэатральныя сутрэчы» ў Бранску (за ролю Інгрыд у спектаклі «Жанчыны Бергмана»); 2003 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на I Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь», г. Масква (за ролю Інгрыд у спектаклі «Жанчыны Бергмана»); 2005 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на VII Міжнародным тэлевізійна-тэатральным фестывалі «Гэты Дзень Перамогі…», г. Масква (роля Паліны ў спектаклі «Трыбунал» А.Макаёнка); 2008 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю на Міжнародным фестывалі «Тэатр. Чэхаў. Ялта», г. Ялта (за ролю Інгрыд у спектаклі «Жанчыны Бергмана»). 2012 г. – Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» у намінацыі «Жанчына-легенда 2012».

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Маці, Зіма.
«Беларусь. Дыдактыка» А.Марчанкі
«Белы анёл з чорнымі крыламі» Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Бабуля.
«Дзед» В. Паніна (пастаноўка Дзяніса Паршына) – Клаўдзія Пятроўна.
«Любоў людзей» Дз.Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) – Лідзія Фёдараўна.
«Партрэт» М.В.Гогаля (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык С.Навуменка) – Гандлярка бублікамі, Grande Dame
«Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Жызэль асенняя.
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Жанчына.

Мінулыя спектаклі:

«Сабака з залатым зубам» У. Савуліча (пастаноўка Валерыя Раеўскага) – Кацярына Карпаўна.
«Галава» І. Сідарука (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Бежанка.
«Паваліўся нехта» У. Галубка і Л. Родзевіча ¬(пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Магрэта.
«Пеўчыя» Г. Марчука (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Жанчына з голасам.
«Рычард» В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Герцагіня Йоркская.
«Брат мой, Сымон» У. Рудава (пастаноўка Уладзіміра Рудава) – Пані Фохт.
«Макбет» В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вядзьмарка.
«Шампань-скага!» паводле вадэвіляў А. Чэхава «Прапанова» і «Юбілей» (пастаноўка Андрэя Гузія) – (навэлла «Юбілей») – Мярчуткіна Настасся Фёдараўна.
«Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Ганстэр Эмануэле Гіры.
«Дзіця з Батлеема» паводле «Новага Запавету» і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Сялянка.
«Стомлены д’ябал» С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – прастытутка.
«Прынц Мамабук» А. Дударава (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Маруся.
«Трыбунал» А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Паліна.
«Вячэра» Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) – Васіліна.
«Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Інгрыд.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Урбена.
«Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўкаВалерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Рэнэ.
«Шлях у Царград»З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Пані, Наркацарыца.
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Аўдоцця Назараўна.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Тэкля.
«Хто пакахае мадам?» А. Шурпіна (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Мадам дэ Лату.

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў Тэатры-студыі кінаакцёра (1987–1993):
«Дзіця з Віфлеема» (сцэнарый і пастаноўка М.Пінігіна) – Батлейшчыца (Таццяна Мархель ўвасобіла на сцэне выканаўцу народных песень, чытальніка-вядучага і абагулены вобраз беларускай сялянкі).

Ролі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску (1970–1986):
«Амністыя» М. Матукоўскага (пастаноўка У. Забэлы) – Бажашуткава
«Саслужыўцы» Э. Брагінскага і Э. Разанава (пастаноўка Л. Кавалёва) – Вольга.
«Доктар філасофіі» Б. Нушыча (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Проціч.
«Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Ганна Андрэеўна Іхменнева.
«Званы Віцебска» У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
«Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
«Разгром» паводле А. Фадзеева (пастаноўка В. Мазынскага).
«Заставайцеся сонцам» А. Панаяна (пастаноўка С. Казіміроўскага) – Суседка.
«Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (пастаноўка В. Мазынскага) – Маці.
«Не страляйце ў белых лебедзяў» паводле Б. Васільева (пастаноўка Б. Эрына) – Харыціна.
«Стары дом» А. Казанцава (пастаноўка В. Маслюка) – Зінаіда Сямёнаўна.
«Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна (пастаноўка Б. Эрына) – Атуева.
«Адпачынак пасля ранення» В. Кандрацьева (пастаноўка Г. Мушперта) – Салдатка.
«Блытаныя сцежкі» («На вастрыні») К. Крапівы (пастаноўка В. Мазынскага ) – Зоя Антонаўна.
«Вечар» А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Ганна.
«Радавыя» А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Марыя.
«Без віны вінаватыя» А. Астроўскага (пастаноўка Б. Эрына) – Кручыніна.
«Рамэа і Джульета» В. Шэкспіра (пастаноўка В. Мазынскага) – Лэдзі Капулеці.

Ролі ў Магілёўскім драматычным тэатры (1967–1970):
«Замак Броўдзі» паводле А. Кроніна (пастаноўка М. Харошкі).
«Мала сказаць – кахаю!» Л. Караічава (пастаноўка В. Валадарскага) – Ніна.
«Гады навальнічныя» К. Губарэвіча (пастаноўка В. Валадарскага) – Мар’я.
«Ягор Булычаў ды іншыя» М. Горкага (пастаноўка В. Валадарскага) – Глафіра.
«Саламяны капялюшык» Э. Лабіша (пастаноўка В. Валадарскага) – Анаіс.

Ролі ў Дзяржаўным тэатры для дзяцей і юнацтва Казахстана, г. Алма-Аты (1966–1967):
«Чатыры крыжы на сонцы» А. Дзялендзіка – Галіна.

Ролі ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1963–1966):
«Экстранны выклік» Л. Мітрафанава (пастаноўка А. Брыльянтшчыкава) – Фрося.
«Порт-Артур» І. Папова, паводле А. Сцяпанава (пастаноўка А. Струніна) – Куін-Сан.
«Снежная каралева»Я. Шварца (пастаноўка Т. Гагавай).
«Разбуджанае сумленне» В.Шаўрына (пастаноўка У. Алейніча).
«Пятроўка, 38» паводле Ю. Сямёнава (пастаноўка А. Струніна) – Прастытутка.
«Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (пастаноўка А. Струніна) – Маша.

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS