ГАННА АНІСЕНКА

Нарадзілася 8 мая 1969 года ў Мінску.
З 1987 па 1993 год вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць – руская мова і літаратура). Пад час навучання прымала ўдзел у працы студэнцкага тэатра.
У 1994-1998 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура драмы».
У 2002 г. скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, атрымаўшы спецыяльнасць рэжысёра і ступень бакалаўра мастацтваў.
У РТБД працуе з 2001 г.
Працавала выкладчыцай тэатральных прадметаў у школах з тэатральным ухілам, Выпусціла тэатральны клас у СШ №136.
Паралельна з работай у тэатры Ганна Маслоўская займаецца клоўнатэрапіяй у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематаголіі і ў Мінскім гарадскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей. Яна стала першым на Беларусі прафесийным бальничным клоўнам. Ганна Маслоўская робіць трэнінгі і майстар-класы з замежнымі калегамі- клоўнамі.

За сваю дзейнасць у тэатры і па-за яго межамі ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2011г).

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Вясна.
«Белы анёл з чорнымі крыламі» Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Вольга.
«Дзед» В. Паніна (пастаноўка Д. Паршына) – Клаўдзія Пятроўна.
«Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка А.Гарцуева) – Аберат.
«Кругі раю» С. Навуменка (пастаноўка С.Навуменка) – Маці паэта.
«Любоў людзей» Дз.Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) – Вольга Барысаўна.
«Містэр Розыгрыш» С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Марына.
«Партрэт» М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Гандлярка бублікамі, Grande Dame
«Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Жаклін.
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя); рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Маці.
«Воўк-мараплавец» С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліса.
«Два чароўныя парасоны» Г.Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) – Свінка-скарбонка.

Мінулыя спектаклі:

«Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С. Кавалёва (пастаноўка В. Баркоўскага) – Дар’я Цімафееўна, Ядвіга Антонаўна.
«Макбет» В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вядзьмарка.
«Рычард» В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Каралева Маргарыта.
«Толькі дурні сумуюць» спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Сквапная жонка.
«Песні ваўка» В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Падпаліна.
«Понцій Пілат» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Прокула.
«Хрустальны туфлік» Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мачыха.
«І рэха адказала – ты» («Лафантэн») А. Карэліна (пастаноўка Валерыя Ласоўскага) – Эльза.
«Валянціна» А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кашкіна.
«Майстар галадання» Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Жонка імпрэсарыо.
«Кароль Лір» В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
«Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Марыя.
«Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Марыета Рываль.
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Бабакіна.
«Раман + Юлія» Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Маці Юлі.
«Чайка» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Паліна Андрэеўна.
«Вандроўнікі ў Нью-Йорку» А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Башлакова.
«Яго апошняе каханне» («Лета») А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аіда, Былая жонка (фурыя).
«Прыгоды маленькай ведзьмы» А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка С. Кавальчыка) – Галоўная Ведзьма.
«Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.
«Дамавічкі» Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мара.

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў тэатральным праекце «Беларускія сезоны»

«Карусель» М.Каляда (рэж. Я.Валабоеў) – Ніначка

Ролі ў Камерным драматычным тэатры

«Вероника решает умереть» П.Каэлью (рэж. Н.Башава) – маці Веранікі, маці Эдуарда, птушка, звар’яцелая.

Незалежныя праекты

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS