Святлана НАВУМЕНКА - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

СВЯТЛАНА
НАВУМЕНКА

Святлана НАВУМЕНКА

Нарадзілася 30 лістапада ў Мінску.

У 1986г. скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Кіраўнік курса – народная артыстка Беларусі Браварская З.І.

З 1986 па 2006гг.  як актрыса працавала ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

У 2005г. скончыла рэжысёрскі факультэт Акадэміі перападрыхтоўкі працаўнікоў мастацтва (Масква, Расія). Прайшла стажыроўку ў Расійскім Акадэмічным маладзёжным тэатры пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі, прафесара Барадзіна А.В.

Аўтар п’ес: «Залатое сэрцайка», «Каліф-башмачнік», «Падарунак для Снягуркі», «Адамавы жарты», «Купала. Кругі раю» і інш.

Працавала рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Рэспубліканскім тэатры юнага гледача, Мінскім абласным драматычным тэатры (Маладзечна).

З 2010г. – рэжысёр-пастаноўшчык у РТБД.

Паставіла больш за 30 спектакляў у Беларусі і Расіі.

Узнагароджана Медалём Францыска Скарыны ў 2015г.

РТБД