ДЗЯНІС ПАРШЫН

Нарадзіўся 27 сакавіка 1980 г. у г.Прыпяць Кіеўскай вобласці, Украіна.
Займаўся ў тэатры-студыі “ТэСт” (г. Маладзечна) пад кіраўніцтвам Т. Бабей.
У 1998 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, які скончыў у 2003 г., атрымаўшы спецыяльнасць «рэжысура драмы» (курс М. Абрамава).
У РТБД працуе з 2003 г.
Дзяніс Паршын займаецца музыкай, піша песні, ў тым ліку для тэатра. Яго песні выкарыстоўваюцца ў музычным афармленні спектакляў «Вольныя псы», «Белы анёл з чорнымі крыламі», «Сталіца Эраўнд».
У 2007 г. іграў у мюзiкле Iллi Алейнiкава “Прарок” (роля Малады прарок).
8 лістапада 2008 г. Дзяніс Паршын зладзіў на сцэне тэатра аўтарскі канцэрт «Між намі кажучы…».

У маі 2015г. дэбютаваў як рэжысёр з пастаноўкай «Дзед» па п’есе В.Паніна «Я так і зрабіў».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2016 г.).

Сённяшнія спектаклі:

«Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр Святланы Навуменка) – Чорт.
«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Хлопец.
«Кругі раю» (аўтар і рэжысёр С. Навуменка) – Паэт.
«Любоў людзей» Дз.Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) – Чубасаў.
«Раскіданае гняздо» Я. Купалы (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Паніч.
«Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Сяргей.
«Фінт-Круазэ» паводле п’ес Д. Багаслаўскага і В. Красоўскага (пастаноўка Святланы Навуменка) – Даніэль.
«Воўк-мараплавец» С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Варона.
«Два чароўныя парасоны» паводле казак Г.Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) – Завадны Салавей.

Мінулыя спектаклі:

«Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля (пастаноўка Сары Токінай) – Сухарэўскі.
«Кантракт» Ф. Вэбэра (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Вольф.
«Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Максім, Пётра.
«Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава (пастаноўка Сяргея Паўлюка) – Гарацыо.
«Хрустальны туфлік» Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Прынц.
«Понцій Пілат» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Калігула.
«Трыбунал» А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Валодзька.
«Кароль Лір» В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кароль Французскі.
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Львоў.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У.Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Цёпа.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Філіп.
«Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Філібер дзю Круазі, Маркіз дэ Лесак, брат Вернасць.
«Шлях у Царград» З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Муцімір Багамолаў, Жоўтая маска, Гуру, Сведка «А».
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Гаўрыла.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Алесь Загорскі.
«Раман + Юлія» Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Ваван.
«Калі скончыцца вайна» П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Саша.
«Чайка» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Трэплеў.
«Вяртанне Галадара» С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Аляксандр.
«Прыгоды маленькай ведзьмы» А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Абрахас.

Іншыя тэатральныя работы
Студэнцкія спектаклі:

«Заўтра была вайна» Б. Васільева (пастаноўка М. Абрамава) – Арцём Шэфер.
«Вольныя псы» паводле аповесці К. Сергіенкі «До свиданья, овраг» (пастаноўка М. Абрамава) – Горды. (у гэтым спектаклі з’яўляўся таксама і аўтарам песень).

Незалежныя праекты

 

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS