РАСКІДАНАЕ  ГНЯЗДО

Аўтар:
Янка Купала
Жанр:
Народная трагедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык:
заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык:
Ігар Анісенка
Кампазітар:
Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар:
Вольга Скварцова
Прэм’ера:
6 красавіка 2013
Працягласць:
2 г. 30 хв. з антрактам

Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашыдні. Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў! Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення.
Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.

фестывалi і гастролі

2015 г.

Гастролі тэатра ў Беластоку (Польшча) на сцэне Драматычнага тэатра імя А.Венгеркі.

2014 г.

IX Міжнародны тэатральны фестываль “M@RT-кантакт 2014” (г. Магілёў, Беларусь)

Прызы і ўзнагароды

Ролі выконваюць

Лявон

Зоська

Марыля

Марыля

Сымон

Сымон

Данілка

Данілка

Старац

Старац

Паніч

Паніч

Незнаёмы

Дворныя людзі

Вiдэа

Прэса


Водгукі

Огромное впечатление! Игра слишком реалистична, даже тяжело на душе стало.

10.02.2015

Шчыра дзякуй Вам! Вы вельмі дапамаглі нам лепшзразумець гэты твор нашага песняра і падрыхтавацца да кантрольнага сачынення па літаратуры.

Удзячныя вучні гімназіі №19 г.Мінска  03.03.2015

Дзякуй усім! Мы вельмі уражаны кожным! Вы захапілі нас і нашы пачуцці! Вялікі-вялікі дзякуй! Добра, развіцця, поспехаў!

03.03.2015

Дзякуй, цудоўная гульня, цудоўны сумны твор, цудоўная песня Мулявіна!

20.01.2015

Як добра, што мы на першым рядзе! Вельмі натуральна! Кожная роля выканана на 100 балаў! Выразна, моцна, балюча…

16.12.2014

Дзякуй Купаллу і нашчадкам, для якіх ен пісаў, жыў, загінуў… Вялікі дзякуй за такую самааданую ігру.

28.11.2014

Вялікі дзякуй за спектакль! Цудоўная ігра акцёраў, так эмацыйна і самааддана… ШЫКОЎНА! Поспехаў у працы над такім ж значнымі творамі мастацтва.

Гость, 30.11.2014

Не, я не ўтрымаюся. Напішу зараз. Які ж выдатны спектакль па Купале мы паглядзелі сёння ў РТБД! Мне нячаста сёння падабаюцца беларускія спектаклі, мо, таму, што я бачыла на свае вочы і Шмакава ў “Несцерцы”, і Станюту з Манаевым ў “Гаральд і Мод”, і Куляшова з Акружной ў “Хаме”, і Шадзько з Янкоўскім у “Хрысце і Антыхрысце”, і легендарных “Тутэйшых” са сцягам, то бок мне ёсць з чым параўноўваць, але такі спектакль, як сёння, апошні раз, напэўна, я бачыла ў 1994м. То бок гэта было сёння вельмі каштоўна і вельмі рэдка, як сапраўднае шчасце. Не буду кідаць вам спойлераў і раскрываць падрабязнасці, бо хочацца, каб і для вас усё у гэтым спектаклі было нечаканым і раптоўна адпаведным, як было для нас, таму скажу пра агульнае. Па-першае, вельмі рэдка даводзіцца бачыць такі зладжаны, такі гарманічны ансамбль на сцэне, і не толькі ідэальна “сыграныя” акторы, але і акуратны, вельмі ашчадны да Купалавай спадчыны, і пры гэтым выразна індывідуальны рэжысёр, і выбітны мастак-пастаноўшчык (касцюмы і дэкарацыі настолькі файныя, настолькі канцэптуальныя, кожная дэталька, кожная драбяза — іграе, спрацоўвае, кажа нешта сваё), і выдатны кампазітар — ніводнага пустога месца, ніводнай непатрэбнай рэчы. Валянцін Салаўёў у ролі Лявона быў адно ў адно — мой бацька, і гэта ж трэба было заўважыць і сыграць так шчыра, так дакладна беларускую роспач, беларускі адчай! Марыля, Алена Баярава, у сваёй найскладанай ролі, бо палову спектакля — седзячы, не дапусціла аніводнай секунды фальшу ці пярэйграшу. Сымон, Максім Брагінец — дакладны і глыбокі ў кожным сваім жэсце, ані кроплі непатрэбнай тэатральшчыны — але ж які яркі, які дакладны сэнс, нібыта напісаны вялікімі літарамі. Зоська, Вольга Скварцова, такая “тамтэйшая” і адначасова такая сучасная, з такой выбітной пластыкай і ідэальна вытрыманым тэмпераментам. А ўжо Данілка! А ўжо Ілля Ясінскі! Людцы мае, з дзяцінства не любіла гэтага Данілку, не адкрывалася мне гэтая Купалава задума, шыбала мне ад яе нейкім надта сімвалізмам, але ж які Данілка атрымаўся ў Іллі Ясінскага! А які выбітны, адзіна магчымы паніч быў ў Дзяніса Паршына! І наколькі яны былі кожны звязаны з кожным, аж да таго, што ў інтанацыях і рухах дачкі угадвалася маці, а сыны былі падобныя на бацьку, нібыта сапраўды — сваякі па крыві. І усё цалкам стварала на сцэне такую шчымлівую праўду, такое сапраўднае эмацыянальная напружанне…
Што да дзяцей, то скажу так. Нашыя смалявіцкія дзеці, з іх правінцыйным выхаваннем, умеюць хадзіць у тэатр, і мне было з імі радасна. Дзяўчаты нават плакалі, так што мне было не сорамна хлюпаць носам і размазваць па твары туш. Хлопцы былі такія ціхія і задуменныя, хоць слязу і не пускалі. Канешне, было там колькі менскіх дзяцей, якія трушчылі на апошнім радзе чыпсы, але і яны сціхлі напрыканцы, бо немагчыма было не сціхнуць.
Таму, лента, я вельмі раю табе “Раскіданае гняздо” у РТБД. І калі раптам хто прачытае мяне, блізкі да тэатру, перадайце, калі ласка, ім ад нас нізкі паклон і шчырую падзяку за вечар, які — не забываецца.

Ганна Севярынец, 10.11.2016

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

5 + 13 =

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: аўт. - ндз. 10.00-19.00, вых. - панядзелак
перапынкі: 13.00-14.00, 15.30-16.00
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS