ЛЮДМІЛА СІДАРКЕВІЧ

Заслужаная артыстка РБ

Нарадзілася 7 снежня ў г. Баранавічы.
У 1995 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У РТБД працуе з 1995 г.

Прэміі і ўзнагароды:

1998 г. лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу акцёрскіх дуэтаў «Прызнанне ў каханні».
1998 г. дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі за ролю Фанні ў спектаклі «Бот і яго шкарпэтка» ( журы фестывалю сучаснай нямецкай п’есы, Мінск)
1999 г. прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная кветка надзеі» за акцёрскія працы ў сезоне 1998/99 гг.
1999 г. галоўны прыз за лепшае ўвасабленне ролі Жанчыны за ролю Яна (згодна з аўтарскай назвай персанажа) у спектаклі «Апошняя пастараль» на фестывалях «Маладзечанская сакавіца» у Маладзечна і «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (г. Бранск).
2002 г. спецыяльны прыз за ўвасабленне ролі Ліў у спектаклі «Жанчыны Бергмана» М.Рудкоўскага на фестывалі”Славянскія тэатральныя сустрэчы (Бранск).
2003 г. Ганаровая грамата міністэрства культуры РБ «За плённую працу і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва».
2004 г. прыз «За лепшую жаночую ролю» за ролю Даўганогая ў спектаклі «Песні ваўка» У. Паніна на тэатральным конкурсе XI ММКФ «Лістапад».
2010 г. прыз прафесійнага журы «За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі» за ролю Дзяўчыны ў спектаклі “Неба ў дыяментах» на Міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі» (г.Херсон, Украіна).
2011 г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2012 г. удастоена медаля Францыска Скарыны.
2015 г. атрымала ганаровае званне «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь».

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я.Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Вядзьмарка.
«Гэта ўсё яна» А.Іванова (пастаноўка Монікі Дабраўлянска) – Маці, Тофі.
«Дажыць да прэм’еры» М.Рудкоўскага (пастаноўка П.Харланчука) – Вера.
«Дзед» В. Паніна (рэжысёр Д. Паршын ) – Светка.
«Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С.Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Клава, Каліса.
«Кругі раю» (аўтар і рэжысёр С. Навуменка) – Багіня.
«Ліфт» Ю.Чарняўскай (пастаноўка Г.Чарнабаевай) – Ганна Мікалаеўна.
«Мабыць?» (пастаноўка А.Марчанкі).
«Нямое каханне» (аўтар і рэжысёр І.Сігоў) – Гаспадыня клуба.
«Пелікан» А.Стрындберга (рэжысёр А.Гарцуеў) – Маці.
«Раскіданае гняздо» Я.Купалы (рэжысёр А.Гарцуеў) – Марыля.
«Сіндром Медэі» Ю.Чарняўскай (рэжысёр К. Аверкава) – Марына.
«Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (пастаноўка А.Гарцуева) – Жызэль летняя.
«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Д.Багаслаўскага (рэжысёр Шаміль Дыйканбаеў) – Наталля.
«Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Настаўніца.
«А мне не сорамна» Л.Усцінава (рэжысёр К.Аверкава ) – Козлік.

Мінулыя спектаклі:

«Містэр Розыгрыш» С.Кандрашова (пастаноўка В.Расстрыжэнкава) – Вольга.
«Гульня без правілаў і з невядомай мэтай» А.Андрэева (рэжысёр А. Марчанка) – Яна.
«Паваліўся нехта» паводле твораў У.Галубка і Л.Родзевіча (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Жонка пісара.
«Заложніца кахання (Люстэрка Бландоі)» С.Кавалёва (пастаноўка Андрэя Гузія) – Дзеўка, «Люстэрка».
«Брат мой Сымон…» У.Рудава (пастаноўка Уладзіміра Рудава) – Сястра Сымона, Анёл; Ганна
«Шампань-скага!» паводле вадэвіляў А.Чэхава «Прапанова» і «Юбілей» (пастаноўка Андрэя Гузія) – Наталля Ломава (навэла «Прапанова»), Таццяна Шыпучына (навэла «Юбілей»).
«Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Бэці Дольфіт.
«Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Яна.
«Дзіця з Батлеема» паводле «Новага Запавету» і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Батлейшчыца.
«Развітанне з Радзімай» А. Паповай (пастаноўка Уладзіслава Осіпава) – Лялька.
«Бот і яго шкарпэтка» Г. Ахтэрнбуша (пастаноўка Таццяны Сулімавай) – Фанні.
«Стомлены д’ябал» С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Паўлінка.
«Блазан» М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Агата.
«Балада пра Бландою» С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Бландоя.
«Песні ваўка» В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Даўганогая.
«Хрустальны туфлік» Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марыяна.
«Ганна ў тропіках» Н.Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Канчыта.
«Кароль Лір» В.Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
«Чорны квадрат» М. Адамчыка і М. Клімковіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Марта Кот.
«Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ліў.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліза, Ільвіца.
«П’емонцкі звер» А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ізабела П’емонцкая.
«Шлях у Царград» З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Трэпольская, Тара, Сакратарка.
«Неба ў дыяментах» па матывах твораў А. Чэхава (пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Дзяўчына.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пані Антаніда.
«Яго апошняе каханне» («Лета») А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Лета.
«Іванаў» А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сара.
«Жан і Беатрыса» К. Фрэшэт (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Беатрыса.
«Неба ў дыяментах» па матывах твораў А. Чэхава (пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Дзяўчына.
«Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі:

«Хлам» М.Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Ганна Рыгораўна.

Вiдэа

ПРЭСА

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS