ІГАР СІГОЎ

 Заслужаны артыст РБ

Нарадзіўся 30 снежня 1968 г. у Полацку Віцебскай вобласці.
Займаўся ў тэатральнай студыіі г. Полацка пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.
У 1986-1987 гг. працаваў токарам на заводзе ў Полацку.
У 1987-1989 гг. служыў у Савецкай Арміі.
У 1989-1990 гг. працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Шкловалакно», г. Полацк.
У 1990 г. працаваў вадзіцелем Полацкай райаграпрамтэхнікі.
У 1990-1994 гг. вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня А.Каляды).

Прэміі і ўзнагароды:

1999 г. Гран-пры на фестывалі «Маладзечанская сакавіца–99» за лепшае ўвасабленне ролі Мужчыны ў спектаклі «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава, г. Маладзечна.
2003 г. Нагрудны знак мінкульта за ўклад у развіццё культуры Беларусі «За высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва» акцёру, вядучаму майстру сцэны
2006 г. дыплом дырэктара фестывалю «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы» ў спектаклі «Адвечная песня» Я.Купалы (пастаноўка С.Кавальчыка) на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі», г. Херсон, Украіна.
2006 г. дыплом акцёру ад «Народнай газеты» за спектакль «Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка С. Кавальчыка) на Тэатральным конкурсе ХІІІ ММКФ «Лістапад», г. Мінск.
2007 г. Персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у развіццё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь акцёру, вядучаму майстру сцэны.
2007 г. атрымаў медаль Францыска Скарыны.
2011 г. атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»
Уладальнік узнагарод Саюза тэатральных дзеячаў, міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ігар Сігоў стаў першым беларускім акцёрам, якога запрасілі на прэстыжную цэрымонію ўручэння «Оскара», як галоўнага героя намінаванага на прэмію амерыканскай кінаакадэміі кароткаметражнага фільма ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан «Дзверы» у 2010 г.
З сакавіка 2012 па красавік 2014 з’яўляўся дырэктарам Рэспубліканского тэатра беларускай драматургіі.
З 2014 г. з’яўляецца акцёрам ў Нацыяльным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Сённяшнія спектаклі:

«Адвечная песня» Я. Купалы (пастаноўка С.Кавальчыка) – Мужык.
«Адэль» Я.Таганава (пастаноўка В.Дудзіна) – Захараў.
«Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» С.Кавалёва (пастаноўка В.Баркоўскага) – Салтыкоў, Макс.
«Ліфт» (рэжысёр Г.Чарнабаева) – Ігар.
«Нямое каханне» (пастаноўка І. Сігова)
«Чарнобыльская малітва» С.Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Сакратар райкама.

Мінулыя спектаклі:

«Містэр Розыгрыш» С.Кандрашова (пастаноўка В.Расстрыжэнкава) – Аляксей.
«Віта Брэвіс, альбо Нагавіцы святога Георгія» М.Клімковіча, М.Адамчыка (пастаноўка А.Гузія).
«Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай (пастаноўка В.Мазынскага) – Жыгімонт Аўгуст.
«Брат мой Сымон…» У. Рудава (пастаноўка У.Рудава) – 2-і сябра.
«Рычард» У. Шэкспіра (пастаноўка В.Анісенкі) – Забойца.
«Заложніца кахання (Люстэрка Бландоі)» С.Кавалёва (пастаноўка А. Гузія) – Рычарда, Дадон.
«Макбет» У. Шэкспіра (пастаноўка В. Анісенкі) – Макдуф.
«Шампань-скага!» паводле вадэвіляў А. Чэхава «Прапанова» і «Юбілей» (пастаноўка А.Гузія) – (навела «Прапанова») Ломаў Іван Васільевіч, (навела «Юбілей») – Шыпучын Андрэй Андрэевіч.
«Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (пастаноўка В. Мазынскага) – Артур Уі.
«Лекар паняволі» Ж.-Б.Мальера (пастаноўка А.Гузія) – Лекар.
«Развітанне з Радзімай» А.Паповай (пастаноўка У.Осіпава) – Аляксей.
«Апошняя пастараль» паводле А.Адамовіча (пастаноўка М.Дзінава) – Ён.
«Стомлены д’ябал» С.Кавалёва (пастаноўка Р.Таліпава) – Д’ябал.
«Прынц Мамабук» А.Дударава (пастаноўка В.Мазынскага) – Табу.
«Блазан» М. Клімковіча, У.Сцяпана (пастаноўка М.Дзінава) – Блазан, Кат.
«Балада пра Бландою» С.Кавалёва (пастаноўка У.Паржэцкай) – Рычарда, прыдворны.
«Песні ваўка» В.Паніна (пастаноўка У.Арлова) – Рваны бок.
«Понцій Пілат» А.Курэйчыка (пастаноўка В.Анісенкі) – Понцій Пілат.
«Ганна ў тропіках» Н.Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Хуан Хуліан.
«Кароль Лір» У.Шэкспіра (пастаноўка А.Ішчанкі (Расія)) – Эдгар.
«Чорны квадрат» М.Адамчыка і М.Клімковіча (пастаноўка А.Гарцуева) – Кацап.
«Жанчыны Бергмана» М.Рудкоўскага (пастаноўка В.Анісенкі) – Доктар.
«Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей» У.Аксенкруга (пастаноўка С.Кавальчыка) – Бармалей, Піт, Кароль зямлі Халява, Леў.
«П’емонцкі звер» А.Курэйчыка (пастаноўка В.Анісенкі) – Рыцар Жафрэй.
«Шлях у Царград» З.Косціча (пастаноўка С.Кавальчыка) – Стах Горскі.
«Іванаў» А.Чэхава (пастаноўка В. Анісенкі) – Іванаў.
«Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка В.Анісенкі) – Пан Юры.
«Чайка» А.Чэхава (пастаноўка В.Анісенкі) – Трыгорын.
«Вяртанне Галадара» С.Кавалёва (пастаноўка К.Аверкавай) – Галадар.
«Неба ў дыяментах» па матывах твораў А.Чэхава (пастаноўка П.Адамчыкава) – Мужчына.
«Жан і Беатрыса» К.Фрэшэт (пастаноўка В.Расстрыжэнкава) – Жан.

Іншыя тэатральныя работы

Ролі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:

«Хлам» М.Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Прадзюсер.

Вiдэа

Прэса

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS