РТБД ў Авіньёне

З 7 па 30 ліпеня 2017 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прыме ўдзел у праграме міжнароднага тэатральнага фестывалю ў горадзе Авіньён (Францыя).

 Арганізатарамі гэтай паездкі выступілі ДУ “Заслужаны калектыў РБ “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” і французская тэатральная асацыяцыя “Demain le Printemps” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Беларусі ў Францыі, Пасольства Францыі ў Беларусі.

Кожны год у найстарэйшым фестывалі ў Авіньёне прымае ўдзел больш за 300 тэатраў са ўсяго свету, паказваецца больш за 1000 спектакляў. З’язжаюцца сусветныя тэатральныя менеджары і імпрэсарыа.

Упершыню за апошняе дзясяцігоддзе беларускі драматычны тэатр будзе прадстаўлены на адным з найбуйнейшых фестываляў свету дзвума міжнароднымі праектамі:

  • прэм’ерным спектаклем “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова ў пастаноўцы нямецкага рэжысёра Монікі Дабраўлянскай,
  • сумесным франка-беларускім праектам “Граніцы” ў пастаноўцы Аляксандра Марчанкі.

Спектаклі падымаюць актуальныя для сусветнага гледача тэмы адносін бацькоў і дзяцей у сучасных рэаліях і перахода праз межы, геаграфічныя, сацыяльныя, фізічныя, эмацыянальныя, палітычныя, рэлігіёзныя.

За тры тыдні будзе паказана 11 спектакляў “Граніцы” і 10 – “Гэта ўсё яна”.

25 ліпеня ў Авіньёне адбудзецца прэс-канферэнцыя з прэзентацыяй беларускага тэатра, на якой будуць прысутнічаць прадстаўнікі РТБД і “Demain le Printemps”, выпуснікі “Demain le Printemps”, якія вучыліся акцёрскаму майстэрству ў Беларусі, Моніка Дабраўлянска, запланаваны размовы з гледачом.

Трэйлер “ГРАНИЦЫ”

Па магчымасці мы будзем трымаць сувязь з нашымі вандроўнікамі і публікаваць фота і відэа, каб трымаць вас у курсе падзей.

Этап 1. “Границы”

Першыя дні.

Шмат вандровак і па Парыжу, і па цудоўнаму Авіньёну, пачатак працоўнага працэсу і прыём у мэрыі.

І, так, там +32. Здаецца, нашы забралі лета з сабой ;-)))))

Падрыхтоўка і 11 паказаў. Фестываль у Авіньёне — гэта сотні розных тэатраў і пастановак. І кожны павінен паказаць сябе яшчэ да пачатку паказаў, какб вытрываць у жорсткай барацьбе за фестывальнага гледача. І гэта ўсё паралельна з абжываннем сцэны авіньёнскага тэатра.

Этап 2. “Гэта ўсё яна”

18 ліпеня да Авіньёна дабралася другая частка нашай каманды.Некалькі дзён на акліматызацыю, вандроўкі у Saintes-Maries-de-la-Mer і Arles, мантаж дэкарацый і рэпетыцыі на пляцоўцы Archipel Théâtre.

А з 20 ліпеня 10 паказаў нашага спекталя “Гэта ўсё яна” на Фестывалі.

Кантакты


Дзяржаўная ўстанова
«Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44
тэл.: (017) 286 03 27
тэл.: (029) 154 04 44
каса: (017) 385 97 51
Каса працуе: пнд. - сбт. 14.00-19.00, вых. - нядзеля
tbd@tut.by

 

Сацсеткi


 facb vkic instgr ytubeico

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургіі


© 20152017 РТБД | Дызайн — STUDIO OS