Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца








Вяртанне галадара
Вяртанне галадара**
Ціхае польскае мястэчка. Вандроўны цырк, у якім ёсць адна пустая клетка. У гэтай клетцы калісьці жыў ён - славуты Майстар галадання. І вось ён вярнуўся.
Галадаць можа кожны...
Дзень, два, тры...
Але не месяц.
Галадаць можа кожны...
Калі пратэстуе, альбо калі хоча таннай рэкламнай увагі;
Іншы можа ператварыць галаданне ў філасофію,
надаць яму амаль сакральны сэнс - такое можа толькі Вялікі Майстра галадання.
Астатнім жа застаецца толькі адно - зайздросціць, паклёпнічаць, альбо, дачакаўшыся, калі Галадар, стомлены людской хцівасцю, ізноў знікне, заняць яго месца ў клетцы.
Хто ён? І навошта залез у клетку?
Над спектаклем працавалі:
Рэжысёр - Кацярына Аверкава
Мастак - Юлія Астаповіч
У ролях:
Эрна - Вераніка Буслаева
Незнаёмы - Ігар Сігаў
Журналістка - Анастасія Баброва
Бурмістр - Віктар Багушэвіч
Аляксандр - Дзяніс Паршын
Жабрачка - Галіна Чарнабаева
Пыза - Канстанцін Воранаў
Цыркавыя прывіды - Аляксандр Марчанка, Андрэй Бібікаў, Юлія Шаўчук, Марыя Пятровіч.



















