Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца











Вандроўнікі ў Нью-Йорку

Вандроўнікі ў Нью-Йорку**
Па-дзіцячы наіўны і непрыкаяны рамантык-француз Бернар працяглы час перапісваўся з беларускай студэнткай Кацяй. Закахаўшыся ў загадкава-чароўную прыгажуню, Бернар прыязджае ў Беларусь, каб ажаніцца з гэтай цудоўнай дзяўчынай. Але няшчасны закаханы не ведае, што Каця нават і не здагадваецца пра яго існаванне,бо ўсе лісты да яго насамрэч пісаў вынаходлівы фатограф Сіма...
Нягледзячы на падобную, амаль дэтэктыўную завязку, "Вандроўнікі ў Нью-Йорку" - гэта хутчэй самотная прыпавесць аб адзінокіх, беспрытульных, неуладкаваных людзях, якім так хочацца - хаця б у марах, хаця б у гульні - вырвацца з гэтай шэрай "беспрытульнасці" куды-небудзь туды, дзе гучыць джаз і карнавальныя агні Нью-Йорка ствараюць усеагульны добры настрой...
Над спектаклем працавалі:
- Пастаноўка Алы Палухінай, засл. дзеяча мастацтваў РФ.
- Сцэнаграфія і касцюмы Дар'і Волкавай.
- Музычнае афармленне Цімура Каліноўскага.
- Пластыка – Вольга Скварцова.
- Асістэнт рэжысёра – Надзея Цвяткова.
У ролях:
- Башлакова – Алена Баярава, Ганна Арыніч-Анісенка.
- Каця – Надзея Цвяткова, Н. Васільева (студэнтка БДУКіМ).
- Сіма – Сяргей Шымко.
- Бернар – Андрэй Дабравольскі.
- Алена – Наталля Халадовіч.
- Валянцін – Дзмітрый Давідовіч, Ілля Ясінскі (студэнты БДУКіМ).

