Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца








Містэр Розыгрыш
Містэр Розыгрыш*
Хіба можна падзяліць гульні на дзіцячыя і дарослыя? Аднак у вядомай арыі пяецца: "Усё наша жыццё - гульня!" А што, калі гульня насамрэч становіцца сэнсам усяго жыцця? Што, калі без гульні існаваць ужо немагчыма, і не мае значэння, наколькі твае гульні прыносяць радасць тым, хто побач, і ці прыносяць яны радасць наогул? Так, гэта, напэўна, цікава - увесь час разыгрываць людзей. Хай і жорстка, але смешна... Нават калі не для таго, над кім смяюцца. Але калі ты абраў такое жыццё, поўнае насмешкі над усімі, хто побач з табой, то стань у гэтай справе віртуозам, стань Містэрам Розыгрышам.
Над спектаклем працавалі:
- Пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава.
- Пераклад з рускай мовы Івана Чэркаса.
- Сцэнаграфія Віктара Цімафеева.
- Музычнае афармленне Алега Залётнева.
- Пластыка Ігара Сігава.
- Асістэнт рэжысёра – Ірына Юхноўская.
У ролях:
- Аляксей – Ігар Сігаў.
- Марына – Ганна Арыніч-Анісенка, Ганна Палупанава.
- Дзмітрый – Сяргей Шымко.
- Святлана – Алена Баярава.
- Віктар – Максім Паніматчанка.
- Антон – Аляксандр Марчанка.
- Вольга – Людміла Сідаркевіч.























