Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца








Дзённік паэта (Інтымны дзённік)
Дзённік паэта (Інтымны дзённік)**
Ласкай Божай, Божым натхненнем мы з’яўляемся ў сусвеце, каб кахаць. Дзе тыя крыніцы, дзе тыя прошчы, на месцы якіх зараз стаяць шматпавярховыя гмахі? Дзе тая сцяжынка, па якой Адам з Евай пайшлі з раю? Яна зарасла назаўсёды, і ўсё жыццё каханыя шукаюць шлях назад, ды толькі не могуць знайсці.
Усе пошукі страчанага раю застаюцца толькі ў жаданнях, у сэрцы, у душы чалавека, асабліва калі гэта тычыцца паэта. І ў гэтым сэнс супрацьстаяння з часам, асяроддзем, зменлівай прыродай чалавека.
Многае згублена, але яшчэ ёсць надзея, бо след боскага пацалунку пакуль што застаецца на вуснах чалавека.
Над спектаклем працавалі:
- Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Віталь Баркоўскі.
- Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша.
- Рэжысёр па пластыцы – Ігар Сігаў.
- Рэжысёр-стажор – Таццяна Аляксеенка.
- Балетмайстар – Вольга Скварцова.
- Музычнае афармленне Цімура Каліноўскага.
- Мастак па святле – Сяргей Цыпкін.
- Памочнік рэжысёра – Надзея Цвяткова.
У ролях:
- Максім, Пётра – Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын.
- Стыля, Лявон – Канстанцін Воранаў.
- Клава, Каліса – Людміла Сідаркевіч, Алена Баярава.
- Вольга, Вераніка – Анастасія Баброва.
- Салтыкоў, Макс – Ігар Сігаў, Андрэй Дабравольскі.
- Дар’я Цімафееўна, Ядзвіга Антонаўна – Галіна Чэрнабаева, Ганна Арыніч-Анісенка.































