Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца











Калі скончыцца вайна
Вясна 1945 года. Берлін. У ахопленым вайной горадзе, у напаўразбураным доме выпадкова сустракаюцца двое – савецкі салдат Саша і немка Ані. Ён паранены, а ў яе на руках – немаўля. Яны не ведаюць мовы адно аднаго, нейкім дзіўным чынам Саша і Ані знаходзяць дарогу да ўзаемапаразумення. Толькі куды яна іх прывядзе?
Над спектаклем працавалі:
- Пераклад Ігара Скрыпкі.
- Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Валерыя Анісенкі.
- Сцэнаграфія і касцюмы – Валянціна Праўдзіна.
- Кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч.
- Рэжысёр відэарада – Уладзімір Арлоў.
- Гукарэжысёры – Аляксандр Джэйгала, Аляксандр Тыцюха.
- Асістэнт рэжысёра – Юлія Шаўчук.
- Кансультант па нямецкай мове – Валянціна Коршук.
У ролях:
- Саша – Дзяніс Паршын.
- Таня – Вераніка Буслаева.
- Ані – Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч.
- Мама – Галіна Чэрнабаева.
- Аляксей – Андрэй Дабравольскі.
- Пятро – Максім Паніматчанка.
- Іваныч – Дзмітрый Мядзведзеў.
- Дзед Коля – Віктар Багушэвіч.
- Старшына – Сяргей Шымко.
Прэса:
“Страх. Неразуменне. Разлука. Недавер. Сустрэча… Новы спектакль Тэатра беларускай драматургіі “Калі скончыцца вайна” не прапануе вострага баевічнага дзеяння, але прымушае задумацца пра чалавечыя ўзаемаадносіны, прымушае нас пранікнуцца перажываннямі людзей, чыё жыццё адзначана вайной. Гэты спектакль можна назваць сапраўднай акторскай удачай, тут няма плоскіх і невыразных персанажаў, за кожным героем угадваецца гісторыя. Думаю, гэты спектакль – адна з лепшых тэатральных пастановак пра вайну за апошнія гады…”
Наталля Шнітко
“Вячэрні Мінск”, 23 сакавіка, 2009 г.
















